Пра цытаванне паэзіі ў артыкулах

Nov 28, 2012 21:58

Між іншым, гартаючы нейкія беларускія артыкулы, звязаныя з класічнай філалогіяй, бачыў жахлівае. Паэтычны тэкст (здаецца, грэцкі), за адсутнасцю беларускага паэтычнага перакладу цытаваўся ў рускім паэтычным перакладзе. Калі б быў беларускі паэтычны пераклад, то, трэба разумець, цытавалі б яго. У сувязі з чым хачу падзяліцца такою штукаю - на ( Read more... )

Leave a comment

Comments 3

miram November 28 2012, 21:39:33 UTC
І калі б яшчэ ведалі пра само існаваньне гэтага перакладу.

Алесь Разанаў пераклаў некалі раман Ёнаса Авіжуса "Час, калі пусьцеюць сядзібы" ("Sodybų tuštėjimo metas", па-расейску -- "Потерянный кров"). У 1 томе новай 18-тамовай БелЭн у артыкуле пра Авіжуса гэты раман названы ці то "Страчанае жытло", ці неяк падобна. Пра тое, што ён ёсьць па-беларуску, відавочна не здагадваліся.

(Зрэшты, гэтага раману ў букіністаў я даўно ня бачыў.)

Reply


lady_z_shalomam November 29 2012, 07:00:13 UTC
Калі я пішу артыкул пра ангельскі раман, напрыклад, я даю ў тэксце артыкула пераклад цытаты, а ў зносцы - арыгінал. Мяне чакае пекла, падрэ? :)

Reply

ilnur November 29 2012, 08:44:21 UTC
Я ж акрэсліў межы прыкладальнасці :) Прозы гэта датычыць у меншай ступені, хаця я асабіста рабіў бы так жа і з прозай (арыгінал - першым, пераклад - другім ці ў зносцы). Ты ж акурат зараз працуеш з мастацкай прозай і мусіш жыўцом адчуваць, што выходзіць далёка не падрадкоўнік :)

Reply


Leave a comment

Up