Пытанне пра транспарт

Jul 12, 2013 18:26

Шаноўнае панства, ніхто раптам не ведае, як дабіраюцца з Мінска ў Геранёны, што ў Іўеўскім? Цягнік да Гаўі + аўтобус, ці яшчэ нейкія маршруткі ёсць?

Leave a comment

Comments 5

wouk July 12 2013, 18:41:20 UTC
Напэўна, табе будзе няпроста туды дабрацца. Я на ровары даехаў, падаецца, з Ліпнішак.

Reply

ilnur July 12 2013, 19:05:30 UTC
Таксама падумваю ровар пазычыць. Хаця аўтобусам праз Іўе з перасадкаю 4 гадзіны, у прынцыпе не жах.
А пошліна на заезд у памежную зону яшчэ актуальная?

Reply

wouk July 12 2013, 19:07:00 UTC
Ня ведаю, два гады назад там катаўся два дні як банальны турыст з заплечнікам і ніхто не зьвярнуў увагі. Лепш з кім пракансультуйся.

Reply

redwingedduck July 13 2013, 14:06:51 UTC
Усё яшчэ актуальна: http://gpk.gov.by/border/border_zone/
У мінулым годзе езьдзілі ў Геранёны-Жамыслаўль, аплацілі памежны збор у банку на цэнтральнай плошчы Іўя. Там не адразу зразумелі, што мы хочам :), але ўсё ж зрабілі. Хаця ў выніку ніхто і не цікавіўся намі і нашымі дакумэнтамі.

Reply


Leave a comment

Up