Да ну, ня трэба. Я сам русафоб і Расею не люблю (збольшага). Але сёньня я заўзеў за зборную Расею разам зь сябрам украінцам з Луцку. Мне было прыемна, што яна перамагла і зараз я п'ю піва за гэта. Я не люблю залішняе русафобства. Ужо шмат у кога прачытаў пра нафту ды газ, шчыра кажучы (праўда?), але брыдка. Разумею, што масклі доўга будуць носіцца са сваім футбольным (ды ня толькі) шавізмам апасьля гэтага, але Бог зь імі.
Нідзе падставы я ня ўбачыў. Я глядзеў гэты матч на вялікім экране ў Любліне, дзе было да халеры палякаў. Дык вось: на пачатку матчу яны амаль усе "русафобскі" заўселі за галяндцаў. Але у канцы ды падчас дадатковага часу палякі былі ўжо за расейцаў, а пасьля гульні аплядавалі амаль стоючы. Расея перамагла па гульне, "задушыўшы" галяндцаў на ўсіх пазыцыях. Вынік па гульне. Шукаць рознныя падвохі ў гэтым я лічу за параною.
Comments 13
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment