вырасце трава
і траву адшукае раса
вырасцем мы
і нас адшукаюць слёзы
цярновыя і палыновыя
самотныя і радасныя
цёплыя і сцюдзёныя
і праз слёзы мы ўбачым свет
белы і чорны
зямны і нябесны
шчаслівы і пякельны
але вырасце зноўку раса
і траву адшукае раса
і вырастуць нашы дзеці
(
Read more... )