18.02.09 у Маскве быў жорстка збіты мой знаёмы немец Ральф. збіты так, што лекары Боткінскай лякарні 4 гадзіны рабілі ўсё для яго жыцця. Ведаеце, калі пускаюць родных у рэанімацыю? Угу, даюць магчымасць развітацца
( Read more... )
сучасныя адзінаццацікласнікі мыюць дошку мылам, затым пішуць на ёй вядомыя ўсім словы; вымаюць з вуха толькі адзін навушнік, калі да іх звяртаецца настаўнік (на ўроку!!) нажаль, але менавіта такім я ўбачыла першы дзень у школе
я думаю кожны з нас можа ўспомніць таго выкладчыка школы/універсітэта, які здолеў выматаць вам нямала нерваў. З такім выкладчыкам мне павезла двойчы. Двойчы мне прыйшлося сутыкацца з ім у сценах універсітэта. І двойчы ён здолеў вывесці мяне з сябе
( Read more... )
А вы сёння/учора не назіралі БРСМаўцаў у камізэльках як у ДАІ са свісткамі на вуліцах Мінска? Я ужо другі дзень іх бачу на Валгаградскай каля кафэ "Роксалана". Гэта яны так аўтамабілістаў палохаюць? Ці што?
Так весела назіраць за людзьмі, якія заходзяць,а часцей забягаюць ў адчыненыя дзверы ліфта і ён павінен вось-вось і зачыніцца. Але гэтага ён зусім не робіць. Ён зламаны. Асабліва дзіўна глядзець на гэтыя быццам бы абыякавыя твары людзей, якія выходзяць з яго. А калі такіх шмат...