Моўная дыскрымінацыя ў холдынгу

Jan 24, 2008 21:17

Здавалася, што калі галоўны рэдактар - беларускамоўны, то і моўная палітыка часопіса зменіцца:)  Але ад прыходу Наварыча на пасаду галоўнага ў "Сусветную літаратуру " нічога не змянілася : пераклад  твораў замежных аўтараў на беларускую разглядаецца як нефармат і прагучала прапанова - перакласці з беларускай на расейскую. Хоць нідзе на старонцы з ( Read more... )

Leave a comment

Comments 1

Па-за тэмай liashkou_a March 25 2008, 08:47:54 UTC
Віншую са сьвятам! Віншую з Днём Волі! З 90-ай гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі!
Мне ў такі дзень заўжды прыгадваюцца неўміручыя радкі клясыка нашай літаратуры Максім Багдановіч:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах
Успомню Вострую браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць...

Для мяне гэты ўзор патрыятызму і ўзор прынцыпаў жыцьця. Зычу і Вам любіць адно аднаго, шанаваць сваіх бацькоў, берагчы сяброўства, памятаць гісторыю свайго роду, гораду і краю. Не забывацца на яе.
Будзьма, зьберагаць нашую мову і нашыя традыцыі. Ня толькі іх зьберагаць, але і ўзбагачаць нашу культуру і нашую краіну. А галоўнае, каб Вас нельга было не разьбіць, не спыніць, не стрымаць на шляху да Вашых жыцьцёвых мэтаў.

Яшчэ раз Вас са сьвятам!
Шчасьця, здароўя, посьпехаў.

Reply


Leave a comment

Up