Горшы ў гісторыі беларускага футбола старт галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай. Ад швэдаў - 0:4, а потым ад Македоніі - 0:3. А яшчэ крытыкавалі Кандрацьцява з Хацкевічам некаторыя журналісты...
Нейкім шэрым, бляклым, нібыта нейкая завядзёнка глядзеўся другі тайм украінскай Прэм'ер-лігі "Аляксандрыя" - "Дынама" (Кыеў). "Аляксандрыя" трымалася амаль 60 хвілінаў, потым пахіснулася, а напрыканцы пасыпалася. У выніку лік 1:4 на карысьць "дынамаўцаў". Але не было агню, інтрыгі, зацятай барацьбы як калісьці. Ня той зараз украінскі футбол, на
Два кутавых з супрацьлеглых бакоў поля, дзьве памылкі ў цэнтры абароны і "Сувон Самсунг Блюўвінгз" наперадзе пасьля першага тайму ў матчы азіяцкай Лігі Чэмпіёнаў супраць "Гуанджоў Эвергранд" - 2:1. Што будзе далей?
"Муангтонг Юнайтэд" з тайскага раёну Паккрэт Вялікага Бангкоку ўжо шосты раз спрабуе свае сілы у азіяцкай Лізе Чэмпіёнаў. Папярэдніх пяць разоў былі нявельмі пасьпяховымі
( Read more... )
Эўрапейская Ліга Чэмпіёнаў набліжаецца да свайго фіналу. Пачаліся матчы плэй-офф. Тым часам, азіяцкая Ліга Чэмпіёнаў толькі распачала чарговы сэзон. Сёньня адбыліся першыя гульні гуртавога этапу.
Ташкенцкі "Лакаматыў" у гасьцёх вытрымаў толькі паўтары тайму ў Бурайдзе. У другой палове сустрэчы гаспадары, "Аль-Тавон", такі забілі гол перамогі - 1:0
Сёньняшняе сіднэйскае дэрбі было цікавым праз галоўную інтрыгу - ці захавае ФК Сіднэй нуль у слупку "паразы". Адказ атрымалі толькі што. Нічыя. ФК Сіднэй-Вестэрн Сіднэй Уондэрс - 0:0.
ФК Сіднэй па-ранейшаму першы, ніводнай паразы ў сёлетнім першынстве пасьля 15-ці гульняў.
Першыя 15 хвілінаў сустрэчы "Адэлаіда"-"Мельбурн Сіці" былі шматабяцальныя. Хвалі атак. Два галы. Іскры сыпаліся ад гульні. А потым...рух і барацьба засталіся, але вастрыня і галы зьніклі. Пасьля першага тайму нічыя - 1:1.
Сапраўдным падарункам на сьвята зьяўляецца прагляд брытанскага (шатляндзскага) дэрбі паміж "Глазго Рэйнджэрс" і "Селцікам". Футбол - агонь, "jingle bells" у выкананьні заўзятараў - шык. Проста сьвята!!!