У хаце няма дзьвярэй, зусім, толькі ўваходныя. Прыходжу дахаты -- дома бязлюдна, не запальваючы святла абжываю прастору, купаюся ў вечаровым змроку, які прыходзіць з вуліцы і ўцякае ў двор. Непадзеленая прастора і голыя ваканіцы даюць адчуванне свабоды і нараджэння. Была б мая воля, зусім бы іх не ставіла, ну, хіба толькі ў прыбіральні
(
Read more... )