маё чацьвёртае імя - Рыба я плаваю ўнутры нашых пачуцьцяў я боўтаюся спрабую выжыць але марна- адсутнасць глыбіні не пакідае варыянтаў вада выплёўвае мяне на паверхню каб даць мне знясіленнай рыбе спакойна памерці ці каб даць мне знясіленнай рыбе яшчэ адзін шанец
маё трэц’е імя - Каханьне я лётаю праз вузкія вулачкі я знаходжу кменную цемру і аб’ядноўваюся з ёй і цалую кожнае з тысячы яе вачэй і аблізваю кожны міл’ярдны палец я - Каханьне, я не баюся адсутнасьці сьвятла ў ва мне
І яшчэ раз я разумею, што ўсё залежыць ад мяне. Усё, што я не дарабіла, усіх каго не дазабылася, усіх, каго пакрыўдзіла - гэты мая скура. Я не магу пераапрануць яе, але магу рэінкарнаваць
( Read more... )