ЧАМУ Я ПЕРАКЛАДАЮ "ШЭРЛАКА ХОЛМСА", АБО АРТУР КОНАН ДОЙЛ СУПРАЦЬ РУССКОГО МІРА

Oct 27, 2015 02:56

Тыдзень як штодня заходжу сюды напісаць пост, але не магу пачаць, бо перада мной разьвярзаецца безна. У мяне ў профілі чамусьці стужкуюцца самыя папулярныя беларускія, прасьці Госпадзе, блогеры (хто ведае, як іх выключыць?). Я аўтаматычна пачынаю іх чытаць, хапаюся за галаву, потым за сэрца, потым за даведнік Разэнталя, потым іду на кухню піць ( Read more... )

пераклады

Leave a comment

Comments 46

pink_by October 27 2015, 00:29:36 UTC
зрабіце электронны варыянт) тады і прачытаю. папяровыя кніжкі не чытаю ўжо гадамі)

Reply

krebsik October 27 2015, 04:46:11 UTC
Электронны варыянт з'явіцца ў продажы, калі будзе распрададзены наклад)) Ён таксама будзе за грошы.

Reply

pink_by October 27 2015, 11:29:06 UTC
супер))

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:28:10 UTC
аяяй, а як жа магія папяровага аркуша - пах сьвежай друкарскай фарбы? )))

Reply


krebsik October 27 2015, 04:49:27 UTC
Калі цяпер паўдзельнічаць у кампаніі, будзе шанец сабраць усяго Холмса па-беларуску. Ад першага зборніка засталіся лічаныя экзэмпляры. Малаверагодна, што ён будзе ў хуткім часе перавыдавацца.

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:28:45 UTC
але мы верым, можам, пераможам!

Reply


zmila October 27 2015, 06:17:41 UTC
"астатнія беларускія перакладчыкі Дойла таксама аматары рознай віктарыяншчыны, таму такіх рэанімаваных дэталек у беларускіх кнігах пра Холмса будзе багата."

гэта будзе зборнік? у адной кнізе пераклады розных перакладчыкаў?
:) усе імёны і назвы ў агульны ліст скампанавалі і карыстаецеся?

Reply

lady_z_shalomam October 27 2015, 07:30:39 UTC
Гэта абсалютна нармальная практыка, так робіцца ў Польшчы, Расіі, і дарэчы, беларускія перакладныя зробнікі апавяданняў ці вершаў аднаго аўтара ў перакладзе розных перакладчыкаў выходзілі ўжо даўно і ніякай бяды не здарылася. Пра пераклад асноўных імёнаў перакладчыкі дамаўляюцца, за аднастайнасцю сочаць рэдактар і карэктар. Больш за тое, у нашым выпадку і яны, і самі перакладчыкі сочаць за тым, каб нейкія рэчы перакладаліся гэтак жа, як і ў першай кнізе пра Холмса.

Reply

zmila October 28 2015, 06:39:29 UTC
ок. я ж толькі каб размову падтрымаць :)
веру і спадзяюся, што ў гэтай адной кнізе ўсё будзе добра

але нармальная практыка бывае храмае, калі розныя перакладчыкі перакладаюць розныя тамы аднаго цыклу, як было з Толкіенам ці Пратчатам

Reply

lady_z_shalomam October 28 2015, 06:53:14 UTC
Бывае такое :) Але гэта хутчэй калі перакладчык не хоча ўважліва чытаць папярэднікаў :) А ў нас жа ўсе ідуць шчыльнымі радамі :)

Reply


barilotti October 27 2015, 07:08:45 UTC
Хацелася б каб беларусы маглi спакойна чытаць Дойля ÿ арыгiнале, але i беларускi пераклад - справа вартая. Калi разбяруся як падтрымаць краÿдфандынгам, то падтрымаю )

Reply

lady_z_shalomam October 27 2015, 08:45:48 UTC
Сістэма там і праўда трошкі заблытаная. Спачатку трэба на старонцы праекта http://www.talaka.by/projects/936/campaign націснуць на суму, на якую Вы хочаце падтрымаць, - такім чынам Вы даяце "абяцанне". А праз 5 дзён (бо кампанія праз 5 дзён заканчваецца) Вам на пошту прыйдзе паведамленне ад Талакі з рэквізітамі, на якія можна пералічыць паабяцаную суму. А пасля супрацоўнікі Талакі перададуць усе атрыманыя грошы арганізатарам праекта, і кніга пойдзе ў друк.

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:34:29 UTC
я таксама за дойла ў арыгінале. і за тое, каб нашы школьнікі на год езьдзілі вучыцца ў англамоўную краіну для моўнай практыкі)

Reply

Ну на табе камент ) sionnia October 27 2015, 14:57:43 UTC
+1.

Reply


lady_z_shalomam October 27 2015, 07:39:41 UTC
У мяне з Холмсам у дзяцінстве была складаная сітуацыя: сваёй кнігі ў нас не было, і мама прыносіла з завадской бібліятэкі выбраныя апавяданні (там пад адной вокладкай былі "Стракатая стужка" і "Танцуючыя чалавечкі", гэтым чалавечкаў я запомніла найлепш; у цэлым там было апавяданняў 20). Бібліятэчныя кнігі я перачытвала толькі раз і пасля здавала, а тыя, што былі дома, ведала ледзь не на памяць. Таму з Холмсам на памяць не атрымалася.

Мне цяпер ва ўсёй гэтай справе найбольш цікавая жывучасць вобразаў Холмса і Ўотсана: інтэрпрэтацый жа безліч, шалёных і прыўкрасных. Бачыла кучу прац пра іх: ад эпічнага пачатку ў дэтэктыўных гісторыях да гомасэксуальнасці ў віктарынскай Англіі. Вельмі цікава, як яно так атрымалася.

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:38:57 UTC
я ў гэтым плане дзевачка-мажор - мама ж у нацыянальнай бібліятэцы працавала. мне дастаткова было пальчыкам паварушыць - на наступны дзень усё жаданае ляжала на стале. калі я хадзіла да яе на працу, каб мяне нэўтрайлізаваць, мяне заводзілі ў адмысловы "спецхранчык" для блатных - там стаяла масавая літаратура, якую выдавалі на абанемент. так я і перачытала ўсю агату крысьці, даступную па-руску. я чытала іх у крэслах у першай чытальнай зале, там потым ксеракс паставілі ў тым куце.

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:41:26 UTC
мне здавалася, што праца мамы ў ленінцы так крута, што паўсюль пісала яе месца працы са скаротам - НББ. і аднойчы кіраўнічна танцавальнага гуртка падыйшла, спыталася, ці не ў нацбанку працуе мама, і як бы нам там знайсьці спонсара для пашыву касьцюмаў.
так мяне апусьцілі зь неба на зямлю)

Reply

zmila October 28 2015, 06:27:20 UTC
дзе тут ставіць лайкі каментам? :)

Reply


Leave a comment

Up