нуда па радзіме

Sep 27, 2010 20:20

В сентябре так далеко до дома, что остаются фотографии и книги. И воистину, можно выбегать на террасу с акацией и миндалем, праздно поглядывать на донжоны, отражая их в зеркале щелчка, можно, каб не жменька той роднай зямлi. 
В сентябре так далеко до дома, что остается память.

Далей эсэ і фатаграфіі )

не хватает, кут, увосень

Leave a comment

Comments 4

e_nelly September 28 2010, 08:50:25 UTC
Як прыемна... І я лічу, ты ведаеш чаму :)

Акудовіч мне дужа спадапаўся, калі мы яго праходзілі у курсе філасофіі, а тут, у цябе, з гэтымі прыгожымі фотаздымкамі... што тая песня :)

Reply

ms_vanderbilt September 28 2010, 16:28:14 UTC
А мне прыемныя твае словы! Бо калi так далёка ад дома, пачынаеш цаніць яго яшчэ больш!...
Акудовiч спадабаўся і мне, хаця вельмi цяжка было яго чытаць, асабліва мне, бо я мала кажу на беларускім, ды яшчэ навуковым! Але так цікава! И з маімі думкамі ў такт.

Дзякуй табе і за артыкул, і за сяброўства - дзякуй!...
Як жа ўсёткі жадаю цябе ўбачыць.

Reply

e_nelly September 28 2010, 19:12:35 UTC
Нават мне было цяжка, таму што зусім мала навуковага чытаю па-беларуску. Але гэта адзін з выдатнейшых сучасных беларускіх філосафаў. Адное гэтае заслугоўвае увагі.

Чым далей жыву, тым больш разумею, не, нават адчуваю, што ўсяму - свой час. Двойчы сустрэцца не атрымалася, на трэці - атрымаецца абавязкова. Трэба толькі дачакацца зручнага моманту :)

Дарэчы, пісьмова я "размаўляю" куды лепей, чым у звычайным жыцці. А пры першых сустрэчах губляюся ці проста не нагадваю тую дзяўчыну з Інтэрнэту. Так мне здаецца. Таму - рыхнуйся :)

Reply

ms_vanderbilt September 29 2010, 10:21:17 UTC
Як казаў Шэкспір ў "Дванаццатай ночы", усе шляхі вядуць да спаткання, i гэта дакладна, i значыць, сустрэча наперадзе!

Брат запрашае мяне сваімі вачамі паглядзець на будучыя выбары у снежні (ўпэўнена, будзе што паглядзець!), але з-за вучобы ніяк не атрымліваецца. Баюся, што найблізкая паездка на Радзiму будзе толькі ў траўні, бо рускія любяць гэты цудоўны пяты месяц і кожны год спраўна падаўжаюць травеньскія святы:)Але, паверыш,узімку хаты ніколі не была! Толькі ў дзяцінстве раз, даўно.

Чамусьці мне здаецца, што ты сціпла паводзіш. І потом, прыгожая пісьмовая мова лепш і дакладней усяго выдае свайго гаспадара: інтэлігентнага, шчырага чалавека, якім ты, безумоўна, з'яўляешся, і тут мяне не пераканаеш:)

Reply


Leave a comment

Up