саспелае жыццё ідзе па лужынах
без ботаў парасону і самоты
з вачыма мужнымі
дыстанцыю кароткую
ад вераснёўскага
світання ў чароце
да лістападаўскае
поўні над балотам
імглою ўзрушаным
юнацкае жыццё ідзе насутрач
схаванае ў жоўтым каптуры
прывабнае праблемнае закрытае
у шэры дзень
вясёлкаю пралітае
крані - разбітае
а смерць і нараджэне будуць побач
(
Read more... )