Паясы

Sep 30, 2011 18:53

світанак
звыкла для пачатку
нетрадыцыйна для канца
і неабхаходна
для парадку...

сабакі
з састарэлай міскі
п’юць малако
чакана скіслае
у шматпакутнасці часоў
пад небам
велічна навіслым
над кожным з часу паясоў

карэнне
выцягнула з грунту
і перагнала ў рэдкі сок
ваду
пакінула пясок

у сутарэннях
слова дом
вясна гадуе маладое
і неспакойнае галлё
дзіцця
пакуль яшчэ малое
Read more... )

Стихи

Leave a comment

Comments 2

daroha September 30 2011, 19:12:51 UTC
утульны сум

Reply

nekurilla October 3 2011, 09:06:28 UTC
жыццё )

Reply


Leave a comment

Up