Цыбуля и мыла

Jan 11, 2012 11:18


пад гэтым дахам
крываточаць ценяў самотнікі
словы
запазычаныя ў чужых вуснаў
распадаюцца
на асобныя гукі

пад гэтым дахам
шчырасць мая гіне
з сораму за свае выключэнні
замест прабачыцца
мыю рукі
ствараю новыя дзеянні

кожнаму дзеянню
прычына - свая
і наступствы - агульныя
пад гэтым дахам
у гульні гуляць ёсць правілам

галоўнае мыла набыць
і паболей цыбулі
на чыстасць ( Read more... )

Cтихи

Leave a comment

Comments 2

macias_n January 11 2012, 12:22:04 UTC
Цыбуля і мыла - dress code...

Reply

nekurilla January 11 2012, 14:46:15 UTC
:) учора знайшла старыя нататнікі, а ў іх поўна вершаў - скончаных і не )
чытала, як не свае і ўпершыню - дзіўная справа )

Reply


Leave a comment

Up