Сваякі
Уладзі Каткоўскага - аднаго са стваральнікаў байнэту, пры канцы 90-ых разам зь Ёнадай ў Баўгарыі стварыў сайт
«Літванія, зямля ліцьвінаў» -
пішуць: «25 траўня
ўжо два гады, як
rydel23 няма з намі. Вова заўсёды ў сваім дзённіку не забываў згадваць дні памяці знакамітых людзей, да якіх ён ставіўся з вялікай павагай… Запрашаем Вас, паважаныя сябры Рыдэля, таксама, як і год таму, ушанаваць памяць Рыделя і дадаць, калі магчыма, вашыя ўспаміны. З павагай, Леанід Каткоўскі і сям'я». На суткі - да заўтрага вечара - замяняю дэфолтны юзэрпік на сьвечку. Хай яна сьвеціць, ’бы малітва па Ўладзю й за здароўе жоны ягонай! Як і летась, зьмяшчаю верш, які быў напісаны 2 рокі таму, напярэдадні пахаваньня Рыдэля ака дагэтуль фрэнда
baleslau…
Ад вясны да вясны
“Дажыць ты зможаш толькі да вясны,
І больш нічога, сапраўды, нічога...”
Адам Глёбус на сьмерць Уладзя Каткоўскага
Да вясны -
дажыць!
І памерці?
Сьці за ноччу,
як сходзюць сны?
Не! Ня так!..
Ня бывае сьмерці!
Ё жыцьцё!
Ад вясны -
да вясны.
Крок да кроку...
спрадвек...
бясконца...
Мы ідзем...
чы ляцім...
адны...
І нясем
стылай цемры
сонца!
Ад вясны -
да вясны.