"Раскіданае гняздо", ці Ніколі не хадзіце ў беларускі тэатр

Apr 07, 2013 20:50

Учора ў Тэатры беларускай драматургіі адбылася доўгачаканая прэм'ера найлепшай п'есы, напісанай па-беларуску, - "Раскіданага гнязда" Янкі Купалы ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ( Read more... )

Leave a comment

Comments 24

kater_im_sack April 7 2013, 19:35:19 UTC
"Ніколі не хадзіце ў беларускі тэатр"
халера, а мы акурат усёй групай сабраліся, і вот прама туды

Reply

m_panin April 7 2013, 22:14:50 UTC
адзiн з найбольш уплывовых тэатральных людзей - пiтэр брук - пiсау пра фiлалагiчную асалоду ад спектакля. яе атрымлiваюць аматары п'есы, калi у спектаклi усе-усе адпавядае напiсанаму.
такi тэатр ен называу мертвым.

я, можа, занадта груба скажу, але купала памер, а гарцуеу пакуль не. не варта шукаць купалу у тэатры, ен есць у бiблiятэках. у тэатры жывыя мусяць размауляць з жывымi. з гарцуевым, напрыклад, якi можа вам не падабацца, але ен ваш сучаснiк, якi па-свойму адчувае час, якому сваiм чынам гэта балiць. такое важна.

Reply

pani_cogito April 8 2013, 16:13:24 UTC
Аляксей, вы гэтую пастаноўку бачылі? Ці добра ўсё, што пастаўлена жывым толькі таму, што ён жывы?

П'еса задае тэму дыялогу. Размова, якую ўбачыла я, не была даведзеная да канца, хутчэй падвісла ў паветры.

І больш агульнае пытанне: вам асабіста падабаецца тое, што цяпер адбываецца з беларускім тэатрам? Колькі за апошні час вы бачылі спектакляў, пасля якіх хацелася выйсці і доўга думаць, а не пытацца: "Мама,што эта была?"

Reply

m_panin April 8 2013, 17:02:24 UTC
абавязкова схаджу, але я кажу увогуле.
вам цалкам можа не падабацца спектакль. але майце павагу да творцау - не любiце iх за тое, што яны зрабiлi. хтось абяцау вам рэканструкцыю купалаускай iдэi?
па другое, беларускi тэатр знаходзiцца у крызiсе. але хiба не вiнаваты у тым беларускiя гледачы, якiя заклiкаюць iгнорыць яго замест таго, каб iмкнуцца данесцi да тэатрау свае густы, мары, меркаваннi?

Reply


swaboda April 7 2013, 20:43:10 UTC
ну аж прама захацелася паглядзець :)
пішыце час ад часу тут, так радасна заўсёды Вас чытаць.
у мяне ўсё добра, спадзяюся, у Вас таксама, вучні слухаюцца і не расчароўваюць.
у мяне цяпер практыка, і ўпершыню адчуваю такі вялікі памер адказнасці. страшна, але і цікава. заўтра трэба скласці крыжаванку па Міхаілу Глінскаму, а потым план урока пра "Залаты век" у ВКЛ. ад крыжаванак яны аж пішчаць, ох уж гэты 7-мы клас)

Reply

pani_cogito April 8 2013, 16:14:39 UTC
Палінка! Рада.што ў цябе ўсё добра:) У мяне таксама:)))
Пісаць не маю часу, бо рабооооота, рабоооота:)

Reply


forion April 7 2013, 21:08:17 UTC
Поўны гнязьдзец. :(( Дзякуй за папярэджаньне, цяпер ўжо дакладна не пайду.

Reply

pani_cogito April 8 2013, 16:15:10 UTC
схадзіце-схадзіце:) мо гэта я такая няправільная, а насамрэч там огого!

Reply

forion April 9 2013, 07:41:28 UTC
Не-не, калі я раптам захачу паглядзець пра гопніка на раёне ды кілера-правакатара, дык прасьцей будзе ўключыць маскальскае тэлебачаньне. )

Reply


vaverka_pu April 8 2013, 10:04:00 UTC
ад клятчастых торбаў стала цікава....

Reply

pani_cogito April 8 2013, 16:15:47 UTC
ну прам такіх як у Саладухі. гэта Марыля з дзецьмі на Мальдзівы збіралася:)

Reply

vaverka_pu April 8 2013, 16:19:19 UTC
заінтрыгавала, хачу глядзець! не ўмее біць шыбы ў хаце ці шыбаў няма?

Reply

fursia April 8 2013, 23:52:56 UTC
во, і я ад торбаў заінтрыгавалася )

Reply


pavel_rassolko April 8 2013, 10:04:55 UTC
ну я и не хожу уже давно. И не собираюсь. Жаль конечно, но надежд нет никаких....

Reply

pani_cogito April 8 2013, 16:16:03 UTC
не, я ўсё яшчэ спадзяюся.

Reply


Leave a comment

Up