Праграмная прапанова?

Mar 26, 2008 13:53

І знову гутарка , да якой я непадрыхтаваны. Але устрымацца было немагчыма, надта карціць даць асымэтрычны адказ ОМЭНам, няхай і ў няблізкай пэрспэктыве. Вельмі спадзяюся пачуць камэнтары тэхнічных спецыялістаў. Знову раблю тут копію свайго допісу, бо
Відаць ні толькі я лічу, што палітычнай барацьба магла б мець куды больш прыемныя для нас формы калі б незалежнае грамадства магло вольна тыражаваць інфармацыю? Існуючыя абмежаваньні для традыцыйных СМІ ўсім вядомыя. Інтэрнэт-выданьні і сацыяльныя сеткі - гэта добра, але неабходнасьць сыходзіць у офф-лайн ды пэўная інэрцыйнасьць, плюс манаполія дзяржавы на зьнешні канал істотна абмяжоўваюць іх уплыў НА ПАДЗЕІ ... Ці існуе альтэрнатыўнае тэхналягічнае рашэньне? Мне заўседы падавалася, што GSM-сувязь такім рашэньнем быць ня можа таму, што апэратар - нявольнік сыстэмы. Але ня так даўна я натрапіў на вось якую навіну ад "русских Кулибиных": "Инициаторы проекта разработали новое программно-аппаратное решение, способное осуществлять передачу контента на мобильные телефоны, с целью создания информационной сети нового формата без участия сотовых операторов. " ... Я не спецыяліст і, нажаль, не магу ацэніць наколькі гэта рашэньні "аппаратнае", а наколькі "праграмнае". Але мая "чайнікаўская" інтуіцыя падказвае аналегію: уласьнікі GSM-апаратаў, зьвязаныя паміж сабою НЕ ПРАЗ АНГАЖАВАНАГА СЫСТЭМАЙ АПЭРАТАРА, маглі б утварыць альтэрнатыўны высокахуткасны і надзейны канал распаўсюду інфармацыі (перадача пакетаў ад апарату да апарату, маршрутызацыя і ўсе такое) ... Тэхнічныя і канцэптуальныя камэнты вітаюцца!

па сутнасьці

Previous post Next post
Up