Тыдзень я на поўдні Францыі, на лазурным узбярэжжы, у горадзе Экс-ан-прованс. Дадому не хочацца, зусім. І ўсё, што мы распавядаем тут пра Беларусь, падаецца страшэнна абсурдным. Але заўтра апошні дзень, хутка я вярнуся. І вось што я хачу вам сказаць
Я люблю гартаць маміны здымкі, і думаю, што калі б я не была яе дачкой, а жыла б там, напрыклад, у ейныя 25, мы былі б сяброўкамі. Прынамсі, я сябравала б ужо толькі за адны сукенкі, можа, яна давала б мне іх панасіць на танцы
Бегла на сустрэчу з Календам Каля КДБ на прыступках пабачыла Рамантычную Парачку. Парачка тулілася да кдбшнай калоны і злівалася ў пацалунку, а сяброўка іх фатаграфавала. Выбег раз'юшаны супрацоўнік: "Идите отсюда! Девушка! Нашли, где целоваться! Придумали! За такое можно целоваться три дня в камере!"
Таня прывяла мяне на дзень народзінаў часопіса "Б", дзе ганарары выдаюць ежай. Увесь вечар мы прасядзелі на скураной канапе, елі шашлык з чырвонай рыбы, цвілыя сыры і спапялялі позіркам выпадковых людзей. Людзі, на якіх мы глядзелі, чамусьці адразу спатыкаліся, размазваліся па падлозе, разварочвалі на сябе сталы з вінаградам і салатамі "Цэзар
( Read more... )