Мы добра разумеем у чым каштоўнасць традыцыйнай культуры. Няхай кожны па-рознаму, але ўсё ж. Займаючыся рэканструкцыяй/адраджэннем, імкнемся не згубіць па дарозе сутнасць і прыкладаем намаганні, каб рабіць усё стылёва ды якасна
( Read more... )
вёска гэта натхненнеjakub_vNovember 24 2014, 20:36:49 UTC
Для мяне актуальны непрыемны эмацыйны стан ад жыцця ў кватэры. Не магу ўспрымаць гэта як "свой дом". Цяжка ўзбудзіць матывацыю ўпарадкаваць прастору. (ды і агулам "матывацыі" тут прыглушваюцца)
У хаце гэта прасцей - нават калі гэта не мая асабістая хата. А як пра сваю халупку задумваюся, дык прям, эмм, пяткі часацца пачынаюць. ))).
Re: вёска гэта натхненнеjakub_vNovember 24 2014, 20:59:03 UTC
Мець побач аднадумцаў - гэта дадатковы камфорт, безумоўна. Абы адзінадумства ня "зьеў быт".
Найпрыемнейшым выглядае варыянт жыць у вёсцы сярод тубыльцаў, быць неяк улучаным у грамаду (ведаць усіх, мець нейкія зносіны), і пры гэтым каб побач былі некалькі "сяброў у тэме".
Глабальная думка "перасяляемся усёй супольнасцю ў адну вёску" мяне бянтэжыць.
На прыкладзе Ратміра можна пераканацца, што якраз з тваёй парфесіяй цалкам магчыма і лягчэй, чым у многіх іншых выпадках, пераехаць у вёску амаль любой ступені аддаленасці, захаваўшы працу і грошы. Вы ж, здаецца, нават у адной канторы працавалі (ЛІ, бо ён толькі нядаўна змяніў яе на іншую)
Ідэя жыць у вёсцы мне дужа падабаецца. Прыязджаю да сяброў і бачу, што так сапраўды лепш, і што гэта магчыма. Але згодна з Костусем, гэта трэба рабіць, маючы паплечніка па жыцці, адзінадумца, і для дзяўчыны гэта яшчэ больш актуальна, бо такі пераезд (асабліва не маючы спадчыннага дома) - выбар месца, наладкаванне побыту, вырашэнне грашовых пытанняў - на маю думку, патрабуе мужчынскай парады і падтрымкі. Ці проста парады і падтрымкі. Самотна, прынамсі цяпер мне так здаецца, - не пацягну. Дый на цяперашні момант практычна няма ідэй, як магчыма тут развязаць фінансавы бок, як уладкаваць працу. Я не з тых, хто лёгка прыдумвае, як зарабіць) Мець побач адзінадумцаў, сяброў - вялікі плюс у такой справе, канешне, кантакт з тубыльцамі важны, але ён не заўжды ўратуе ад самоты і не заўжды яго проста наладзіць (зноў прыгадваю Ратміравы расповяды, як іх доўгі час усе суседзі лічылі сектантамі ці скнарамі, бо яны з Эльгай не п'юць, вядуць здаровы лад жыцця, часта прымаюць гасцей).
Жыццё не жыццё, але свой дом i зямлi кавалак мець трэба. Каб была машына, ужо б набыў ) Што тычыцца аднадумцаў, то мець iх побач было б няблага, але цi некалькi чалавек, цi на нейкай адлегласцi ) усё да кучы - то мысленьне гарадское, а тут трэ усё ж нейкая дыстанцыя ("межы"), тады й будзе суседства.
Comments 22
Думаць думаў, але зараз важней жыць у горадзе. А калі раптам ўсё ж збяруся, то ні ў якім разе не ў беларускацэнтычную камуну.
Усё прыходзіць у свой час.
Reply
Reply
Reply
Reply
У хаце гэта прасцей - нават калі гэта не мая асабістая хата. А як пра сваю халупку задумваюся, дык прям, эмм, пяткі часацца пачынаюць. ))).
Reply
Reply
Найпрыемнейшым выглядае варыянт жыць у вёсцы сярод тубыльцаў, быць неяк улучаным у грамаду (ведаць усіх, мець нейкія зносіны), і пры гэтым каб побач былі некалькі "сяброў у тэме".
Глабальная думка "перасяляемся усёй супольнасцю ў адну вёску" мяне бянтэжыць.
Reply
Мая цікавасць цяпер намацаць прастору і зразумець настроі сярод паплечнікаў. Магчыма нехта ўжо патынцыйна гатовы да кардынальных крокаў.
Прапанаваны табою варыянт напэўна найбольш набліжаны да рэальнага жыцця з іншых патэнцыйна магчымых.
Reply
Reply
Reply
Але ж пару знайсці, думаю, там зусім неперспектыўна.
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment