(be) 25 траўня споўніцца роўна год, як
rydel23 няма з намі. Год, у які ўсім нам было вельмі цяжка і балюча, але сьветла і прыемна ўспамінаць Вову.
У сумную гадавіну мы хацелі б сустрэцца з вамі, у Менску або ў Празе, а таксама прысьвяціць гэты дзень успаміну пра
rydel23. Таму мы вельмі просім Вас - калі ласка, не праходзьце міма, а зараз напішыце ў каментары
(
Read more... )
Comments 37
І яшчэ ўзгадваецца бязьмежная колькасьць ангельскамоўных камэнтароў людзей, якія зацікавіліся Беларусяй праз посты Рыдэля. Гэта ўражвала проста неймаверна.
І безумоўна ніўскі слоўнік. Гэта рэч. Нашмат зручней тых вордаўскіх файлаў, у якіх ён быў першапачаткова. Узгадваю гэта амаль кожны раз, калі яго запускаю.
Reply
як тут ужо пісалі, Уладзя не толькі шмат чаго зрабіў сам, але і меў незвычайную здольнасьць натхняць іншых. і дагэтуль натхняе.
захоўваю ў тэлефоне ягоны смс: "zaraz vylataju. take care".
Reply
Тады кампутараў дома не было, затое была друкарка з шыкоўным гукам (грук, ляп, тр-р-р-р), ад якога ён атрымоўвал сапраўдную асалоду. І націскаць прыемна, і слухаць, можна побач пасядзець. Устаўляешь чысты ліст і... націшкаешь першую літару. А як прыемна трымаць ў руках цалкам спісаны ліст паперы.
Дык каб мець магчымасць трэніравацца - трэба нешта пісаць. І ён пісаў усё, што чуў: -тое, што кажа дыктар ў навінах па тэлевізіі, -што гаворыць сястра з мамай на кухне, -нашы размовы па тэлефоне, -запісваў свае сны і, канешне, -пісаў лісты. Шыкоўныя лісты са сваімі думкамі, планамі, ўражаннямі. Клаў іх ў капэрту і адпраўляў па пошце. Прыемна атрымаць ліст ад чалавека, які знаходзіцца ад цябе ў 40 хвілінах езды на тралейбусе.
Reply
Reply
Reply
Leave a comment