(Untitled)

Nov 02, 2009 22:04

У кватэры завялася мыш, хв адкуль. Учора ўвечары думаў што зглузду з'ехаў - увесь час нехта скробся. Зранку знайшоў пагрызены гадзінік і перакопаныя вазоны з раслінамі. Пакуль мыш была лакалізавана ды ізалявана ў раёне ваннай. Як яе там знішчыць не маю аніводнай ідэі, заходжу з тапкам нагатове.

Leave a comment

Comments 20

bezymov November 2 2009, 20:37:09 UTC
хв - новы славаформ!

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 20:38:17 UTC
Да ўжо як бы даўно карыстаюся

Reply

bezymov November 2 2009, 20:41:47 UTC
як бы нешта не чутно было)

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 20:48:26 UTC
Ага, буду выпраўляцца)

Reply


newlife_4juszka November 2 2009, 20:38:35 UTC
зараз пасмяешся,але нам расказвала адна выкладчыца па медыцыне: смажыш на патэльне вінныя пробкі ў падсолнечным масле і з соллю, ставіш ета на падлогу і побач місачку з вадой... мышка памірае ад непрахадзімасці

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 20:43:37 UTC
А місачка з вадой каб ёй было чым запіваць?

Reply

newlife_4juszka November 2 2009, 20:45:46 UTC
да, кушае пробкі,бо смачна пахнуць, запівае, бо з соллю, а потым пробкі разбухаюць унутры яе

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 20:48:10 UTC
Жостка неяк з ёю. Гэта ж прыйдзецца тады віно набываць. Цікава якое ёй лепш будзе: малдаўскае, грузінскае ці якое гішпанскае?

Reply


soft_tiger November 2 2009, 20:40:56 UTC
Пазыч ката. Майго аднойчы пазычалі. Якраз па той жа праблеме.

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 20:44:43 UTC
Вось толькі ў мяне ж сабака, але яму відаць глыбока пофігу на мышаня.

Reply

soft_tiger November 2 2009, 20:51:31 UTC
Вядома ж, сабака не пад тую справу заточаны. А вось у катоў якраз вузкая спэцыялізацыя. Карацей, сабаку ў госьці адправіць, ката ў госьці запрасіць. За ноч усё вырашыцца.

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 20:53:00 UTC
Засталося знайсці ў каго ката пазычыць

Reply


zhauranak November 2 2009, 23:14:16 UTC
Здароў, дзядзьку! Як пажываеш?

Reply

sergei_kochegar November 2 2009, 23:27:36 UTC
Здароў! Вось выжываю падчас свінячага грыпу ды мышынай інтэрвэнцыі ў маю кватэру.

Reply


1tamerlan1 November 3 2009, 08:50:04 UTC
http://community.livejournal.com/minsk_by/6186285.html

Саманаводны знішчальнік грызуноў ;)

Reply

praletar November 3 2009, 17:42:43 UTC
ой вэй, адразу ўзгадваецца старая растаманская казка

Reply


Leave a comment

Up