10 хвілін таму вырашыў ехаць зімою ў Індыю. Ведаю што шмат хто з маіх фрэндоў ужо ездзіў, таму хацелася б атрымаць пару парадаў па даезду/атрыманню візаў. Як яно там/дзе/што/па чом.
Я канешне разумею, што ў нас культ сацыяльнай рэкламы, автономного пожарного извещателя і г.д., але ролік "Беражыце лес сукі!" на інфармацыйных табло ў нацыянальным аэрапорце, дзе і так хер разбярэш дзе патрэбны рэйс, гэта неяк занадта.
Напэўна нешта ўва мне моцна змянілася за апошнія дні: раней падчас абеду ва ўстановах грамадскага харчавання ад майго століку забіралі лішнія крэслы, нават не пытаючыся ці можа я каго яшчэ чакаю "Да каго гэты няўдачнік можа чакаць!" Цяпер жа мне наадварот увесь час прыносяць па два камплекты сталовых прыбораў.
Фестывальны ўікэнд Пятніца - фестываль "Бархатный сезон". Адзінае што радавала - непасрэдна самі выступы гуртоў. Субота - фестываль "Камяніца". Адзінае што засмучала - непасрэдна самі выступы гуртоў (апроч Троіцы, канешне).
Падрабязней уражанні мо крыху пазней, калі не западло будзе.