А ў мяне першая адзнака ў школе была 2 балы. Першага верасня, на першым жа ўроку (лінейка здаецца 31-га была). Бо не прынес з сабою ні падручніка, ні сшытка.
Вельмі не люблю вандраваць у адзіноце, а на адрэзке маёй вандроўкі ад Будапешту да Прагі яно як-раз так і атрымоўвалася. Але радавала ўжо нават кампанія ў цягніку да Браціславы: італьянскі рэжысёр, амерыканец беларуска-габрэйскага паходжання і дзеўчына з ружовым шлемам арнітолаг-оперная спявачка. Ну а ўвечары мяне ўжо частавалі півам славацкія
Напэўна ніколі не быў у настолькі павольных гарадах, як Браціслава. Тут людзі нават зранку на працу спяшаюцца вельмі павольна. А яшчэ там дзіііка павольныя светафоры і дзііііііііка павольныя афіцыянты.