Сёння ў Ліцэі БДУ выпускны... За ўвесь час майго выкладання бадай самы незвычайны... Па-першае выпускаюцца абедзьве паралелі... па другое - другі раз без мяне (першы раз быў у першы год выкладання, калі я нікога не выпускаў)... Спадзяюся, што заўтра, калі ўсё скончыцца, скончыцца і мая дэпрэсія, выкліканая адсутнасцю запрашэння на гэтае свята ад
(
Read more... )
Comments 10
"пытанне толькі, якія сувязі з мінулым варта захаваць..."
Вельмі сур'ёзнае пытаньне, якое ахоплівае ўсё вышэйнапісанае)
І што значыць "Усяго астатняга не было"?
"І тут нельга звальваць на рэдкае з'яўленне ў Ліцэі"
Часткова, пэўна, можна, калі б вы часта сьвяціліся, большая верагоднасьць што пра вас будуць хутчэй узгадваць і лепш памятаць
Наконт выпускнога:
Адначасова памятаць і ўзгадваць пра ўсіх немагчыма, а перад выпускным ва ўсіх галава забіта шматлікімі клопатамі
Наш клас дык увогуле забіў і, здаецца, вырашыўшы што гэта ўсё фармальнасьць, нікому запрашэньні не рабіў
Reply
Reply
Я там меў на ўвазе што, нягледзячы на тое, што наш клас нікому, здаецца, запрашэньні не перадаваў, ён быў рады бачыць усіх выкладчыкаў Ліцэя, і я думаю што гэта не толькі адзін наш клас) аднак, калі б гэта арганізоўвалі, то запрашэньні атрымалі б усе выкладчыкі, якія ў нас выкладалі, нават у выпадку калі хтосьці кагосьці бачыць не хацеў бы і рады бы ня быў, вось так вось:) таму гэта зусім фармальная фармальнасьць, якая нічога не дае і нічога не павінна адымаць..
Вечна цяжка пераўпэўніць чалавека ў яго дэпрэсіўных роздумах)
Яшчэ раз дзякуй вялікі за віншаваньні)
А наконт сыходу таксама неадназначная думка...Кожны год новыя розныя людзі, вы ўпэўнены што ў Ліцэі нікому не цікавыя і вашае выкладаньне нікому не патрэбна? Нешта мне ня верыцца...гм =/
Дэпрэс затуманьвае рацыянальнасьць)
Reply
Reply
Па-першае, нельга пакідаць Ліцей на ДК! Вы што... "Гэта ж жах!"(с)
Па-другое, наш клас таксама нікога на выпускны не запрашаў... А, дарэчы, на апошні званок і вам паштоўку пісалі - а вось дзе яна зараз, пытанне цікавае...
Па-трэцяе, Ліцэй быццам бы быў рады вас бачыць на выпускным. Ваша прозвішча гучала на ўрачыстай частцы ў складзе катэдры біялогіі і геаграфіі. Мабыці, вас аб гэтым не папярэдзілі, бо ніхто вас не бачыў у Ліцэе? Пагадзіцеся, цяжка ўзгадаць, ці ўсіх выкладчыкаў запрасілі...
Не трэба дэпрэсаваць наконт гэтага. Вы патрэбны Ліцэю...А калі вы не будзеце выкладаць у новага пакалення ліцэістаў, то і на наступны выпускны вас не запросяць ;)
Ведаеце, калі сябры не бачаць адзін адаго, здараецца так, што кожны думае: "Ай, не буду навязвацца..." І сяброўства паціху згасае. Так нельга...
Reply
2) Зразумела...
3) Без каментараў... хаця... не папярэдзілі аб тым, што прагучыць маё імя? А што астатнія, чые імёны прагучалі - усе былі?
4) Дык мне ж ужо не прывыкаць :) Калі сур'ёзна, лічу - няма людзей, якіх нельга замяніць...
5) А калі навязаешся часта... сяброўства таксама згасае... Тым больш, калі не ўпэўнены, што ў іншых яно яшчэ цепліцца :)
Насамрэч, прачытаў свой пост і ўласныя каментары -нагадваю ў іх сябе, толькі гадоў 10 таму... дэпрэсія амаложвае :)
Не думаю, што пытанне маёй прысутнасці ў Ліцэі для вас павінна быць важкім зараз... Здавайце лепей ЦТ, ЕДІ ды іншыя іспыты! Поспехаў!!!
Reply
Leave a comment