Свой ДР я сьвяткавала ў байдарачным паходзе пад праліўным дажджом, у суперскай паходнай лазьні са скокамі з разбегу ў раку, з камарышкамі і начоўкамі ў аднамясцовым-люкс намёце, на крутых паваротах-камянюках-парогах Страчы. ... а падарылі мне па вяртаньні ружовую норку. Дзіўная штука, гэтае жыцьце.
Еее, распачалі летні лайт-сезон. Дзякуючы трохметроваму поваду на карабінах, у палі зараз можна ездзіць на недавуздку, спешвацца і пасьвіць кабылу на траве. На палігоне і сонечных палянках ужо есьць чым падсілкавацца
( Read more... )
Я люблю сваіх сяброў. Моцна-моцна люблю. Мая сябры - лепшыя людзі планеты. І гэтае я думаю пасьля кожнай з імі сустрэчы. ...нават калі не бачу, а толькі чую ці нават бачу ад іх літаркі, таксама так думаю.
Сябры! Конны клуб "Манул" (30 км ад Мінска, Дзяржынскі раён), ладзіць семінар па коннай фатаграфіі ад Кацярыны Друзь. http://www.equine-photo.net/Read more... )