Хутчэй бы растала гэта ўсё

Mar 03, 2009 21:14

Апошнія зімы мінаюць з надзвычайным скрыпам. Гэтым сонечным дням радуюся бязьмежна. Пазаўчора прыяцель даслаў sms, віншаваў зь вясною. Але як высьветлілася не мяне, а сваю дзяўчыну. Уяўляю, як можна было нас пераблытаць. Тэлефоніў потым, прабачэньня прасіў. А што, прыкольна, кажу, яшчэ чаго дасылай.

Leave a comment

Comments 47

punk72 March 4 2009, 08:17:52 UTC
а можа гэта вясенняя гульня гармонаў і знаемы правяраў тваю рэакцыю?? Во сюжэт!

Reply

soft_tiger March 4 2009, 08:25:24 UTC
Дык ён асабліва і ня даў рэакцыі разьвіцца! :) Гэта ўжо ня першы раз. Падазраю, што мы з адрасатам проста суседзі ў сьпісе кантактаў.

Reply

punk72 March 4 2009, 10:50:19 UTC
ясна..а у мяне пасля вясновага вікенда зноў дажджы..трэба мусіць актыўней яе гукаць..вясну..

Reply

soft_tiger March 4 2009, 11:05:21 UTC
Якая ж вясна без дажджоў. Вось яшчэ навальніцы пачнуцца, будзе весялей.

Reply


m_shkodnica March 4 2009, 09:50:41 UTC
Эй, між іншым ужо больш за год прайшло ад заплянаванай гарбаты...))

Reply

soft_tiger March 4 2009, 10:00:49 UTC
Слухай, ня можа быць! Я буду думаць над гэтым, актыўна! :))

Reply

m_shkodnica March 4 2009, 10:02:08 UTC
Спадзяюся, што актыўней, чым у 2008))

Reply

soft_tiger March 4 2009, 10:07:07 UTC
Яшчэ як актыўней! :))

Reply


ex_flower_s March 7 2009, 17:32:45 UTC
"Весна, я уже не грею пиво, весна, я иду гулять, весна, ну до чего же тут красиво, нет, нет, нет...Я не усну...")))

Reply

soft_tiger March 7 2009, 19:20:58 UTC
Хацелася б так! :))

Reply


Leave a comment

Up