Рымскія лічбы азначаюць нумар главы, арабскія - нумар паэтычнага радка. Націск у словах адсутнічае, у гэтым радзяць прыклады з паэтычнага тэксту. Словы і выняткі з паэмы прыводзяцца афіцыйным правапісам паводле Збору твораў-1974 (гл. скарачэньні
(
Read more... )
Reply
Залаб - не лоб, як вы за лоб чалавека пацягаеце? Залаб - гэта валасы каля лба (Шатэрнік), чуб (Арашонкава-Чабатар).
P.S. З "дравянінай", відаць, ваша праўда, і я гэтак думаў, але паглядзеўшы значэньне ў Арашонкавай-Чабатар саступіў на карысьць "аўтарытэтнага" выданьня. Выправіў "вухара" і "дарэктара, дзякуй вялікі.
Reply
ЗАлаб, зАлабкі, прс. -- за волосы около лба (брать). Схваціў залаб ды давай цягаць. Тузаюцца залабкі. В. Старына.
Па-польску, дарэчы, ёсьць załeb у блізкім ці тоесным значэньні са шматвекавой традыцыяй.
Reply
* залаб м., залабкі мн. памянш. 'валасы каля лба' - Чэрв. (Шатэрнік),
Reply
Reply
Памаду пакінуў, бо далей ў паэме сустракаем "напамадзіўшы" без двухкосься + "памада" ёсьць у Арашонкавай-Чабатар. "Плястры голы" пакінуў без "у выразе", каб было ясна, што такое "голы". Выправіў "рандэлек". Побач з дэфініцыямі слоў "смыкаць" і "карашчуп" падаў спасылку на вашыя грунтоўныя допісы. Знач. слова "сцісла" перапісана з Арашонкавай-Чабатар, няхай застанецца.
Далібог, калі б не абмежаваньне паводле памеру, я б зьмясьціў і вашыя этымалягічныя заўвагі, але, на жаль, LJ не дазваляе.
Пытаньне з "спонкамі" пакуль адкрытае.
Reply
Reply
Reply
Reply
Хатні настаўнік (Яська) выдаўся "мяркоўным" і Міхалавы дзеці пачалі загаворваць яго аповедамі пра панскі зьвярынец, пад канец вельмі моцна напужаўшы хлопца:
"Страхоў такіх тут наказалі, / Што ў Яські коленкі дрыжалі, / І нізавошта па вячэры / Не смеў ён выйсці вон за дзверы;"
Дарэктар гэтак пералякаўся, што той не наважыўся нават выйсьці з хаты і "расплаціцца з натурай". Урэшце, ён зьвярнуўся да хлопцаў, каб выйшлі зь ім на двор і папільнавалі :)
"А перад тым, як спаць лажыцца, / Ён мусіў к хлопцам паддабрыцца, / І хлопцы цёмнаю парою / Ішлі на двор з ім грамадою / І там стаялі, не йшлі ў хату, / Пакуль з натурай меў расплату."
Reply
Leave a comment