Сябру Алесю
Хтось правасуддзе вяршыць (ці вершыць?),
нехта здароўем людзей заняты…
А мы з табой пішам вершы -
самы бязглузды занятак.
Людзі на нас пазіраюць строга:
"Блытаешся пад нагамі, лузер!"
Маўчым у адказ, нябогі,
рыцары хворае музы.
А як над намі запаляць свечкі, -
скажуць: "Не згасне імя ў народзе!.."
І будуць нас помніць вечна -
(
Read more... )