дранікі як аб'ект міжнароднага захаплення :)

Apr 24, 2015 21:43

Сёння я другі раз у жыцці гатавала ролы. Але раскажу вам пра дранікі, не падумайце.

Калі Агату Крысці, як вядома, у часе мыцця посуду наведвалі думкі пра забойства, то ў мяне гатаванне ежы нязменна цягне за сабой глыбока філасафічныя роздумы. Скажам, наколькі гэтыя ролы блізкія да традыцый японскай кухні?


Read more... )

мая краіна Беларусь, пасмяяцца

Leave a comment

Comments 166

papa_rimsskij April 24 2015, 18:47:25 UTC
Папа торопится поклянуться звездами в том что любит драники :)

Reply

veragodna April 24 2015, 18:50:31 UTC
Папа ўвогуле незвычайны чалавек :). Толькі Ала збіралася шчыра павіншаваць яго з Днём народзінаў, як Папа ў блогу абвясціў, што не трэба віншаваць :)).

А ў патрыятызме Папы я нават не сумняваюся, улічваючы абставіны, у якіх мы віртуальна пазнаёміліся. :)

Reply


znikla April 24 2015, 18:51:45 UTC
Абажаю дранікі. Ды чаго там, я бульбу люблю ў любым выглядзе. І гэта мой крыж... )))

Reply

veragodna April 24 2015, 18:56:30 UTC
Іра, ааа! Я буду ведаць, чым вас з Алесем карміць у наступны раз! :))

Я таксама абажаю бульбу, а дранікі - гэта ўвогуле лепшае кулінарнае вынаходніцтва чалавецтва! :) Буду ў каментарах да допісу збіраць банду бульбаманаў :).

Reply


kiedy April 24 2015, 18:55:38 UTC
Я таксама дранічкі люблю, але ні разу іх не гатавала. Раней гэта зрэдчас рабіла мама, а цяпер робіць Віталь. І часта дадае ў іх моркву :)

Reply

veragodna April 24 2015, 18:59:30 UTC
Я таксама з таркай не надта люблю працаваць. Хоць і адносна невялікія пазногці нашу з часоў боўлінгу, але ўсё адно іх шкада :).

Дык беларус можа дадаць сюды ўсё, што заўгодна, нават марцыпаны са смятанай, і гэта будзе глядзецца толькі ўдасканальваннем народнага рэцэпту. Беларусам можна :).

Reply

kiedy April 24 2015, 19:00:52 UTC
У мяне проста так склалася, наконт таркі я не перажываю. Ды і пазногці звычайна абрэзаныя. Такі лёс :)

Reply

veragodna April 24 2015, 19:18:47 UTC
Але, Наталька, ведаючы Вас, я буду спрачацца, што Вы не поўны патрыёт. Вы рэальна худы патрыёт :)).

Reply


pani_teklia April 24 2015, 19:03:48 UTC
Ну вядома ж, ура! У дранікі добра яшчэ дадаваць цыбуліну. Тады яны больш пульхныя і дранка не цямнее.

А яшчэ у нас павінен быць помнік драніку! Агурку ж ёсць. )))

Reply

veragodna April 24 2015, 19:22:10 UTC
Так-так, мадыфікацыі... :))

Калі сур'ёзна, дзякуй, паспрабую! Не дадавала, калі шчыра. І калі ўжо зусім шчыра, я іх амаль не гатую, але заказваю сваёй маме, калі прыходжу да яе ў госці.

Гэта рэальная несправядлівасць. Сур'ёзна! Безумоўна, дранік не можа прэтэндаваць на нацыянальную ідэю, якую так пакутліва апошнім часам шукаюць, але на частку яе - дакладна :).

Reply


tam_erm April 24 2015, 19:06:48 UTC
Мы падчас вандроўкі ў Корастынь (Украіна) убачылі помнік дзеруну і вельмі здівіліся - чаму яны нашы прысмакі рэкламуюць

... )

Reply

veragodna April 24 2015, 19:24:35 UTC
Якія ж яны малойцы! Калі ўжо нас так будзе працаваць прага нацыянальнай ідэнтычнасці?

Пытанне, натуральна, рытарычнае :(.

Reply


Leave a comment

Up