дранікі як аб'ект міжнароднага захаплення :)

Apr 24, 2015 21:43

Сёння я другі раз у жыцці гатавала ролы. Але раскажу вам пра дранікі, не падумайце.

Калі Агату Крысці, як вядома, у часе мыцця посуду наведвалі думкі пра забойства, то ў мяне гатаванне ежы нязменна цягне за сабой глыбока філасафічныя роздумы. Скажам, наколькі гэтыя ролы блізкія да традыцый японскай кухні?


Read more... )

мая краіна Беларусь, пасмяяцца

Leave a comment

Comments 166

branislavawna April 24 2015, 19:23:18 UTC

Люблю іх, акаянных :-D

Reply

veragodna April 24 2015, 19:26:02 UTC
Запісваю :)).

І, блін, самыя худыя прызнаюцца ў любові! Як так? Я сваю залежнасць ад дранікаў ой, як кантралюю.

Reply

branislavawna April 24 2015, 19:28:06 UTC

А я і не кажу, што люблю іх гатаваць :-) А на халяву рэдка перападаюць.
Затое не люблю абшчэпітаўскія дранікі.

Reply

veragodna April 24 2015, 19:31:40 UTC
Я і абшчэпітаўскія ролы не люблю :). Абшчэпіт - адзіны з дыназаўраў, што не вымер :)).

Reply


pro_bolotce April 24 2015, 19:23:52 UTC
veragodna April 24 2015, 19:28:25 UTC
Ну, наколькі ён тлусты, я сумняваюся :)).

Ён проста спытаў у каментарах, ці будзе допіс пра ролы-сушы? Давялося падтрымаць любімых сяброў :).

І да, вось яшчэ адзін член нашай каманды, запісана :).

Reply


urfinwe April 24 2015, 19:43:27 UTC
Тыдня без іх не вытрымліваю!

Вось мае:


... )

Reply

veragodna April 24 2015, 19:47:23 UTC
Абалдзець! Вось ад Вас, Дзміртрый Алегавіч, не чакала! :) Цяпер мне зразумелыя падсвядомыя матывы Вашай цягі да беларушчыны :).

Дзякуй Вам! Не перастаю захапляцца Вашай навуковай і культурнай пазіціыяй! :)

Reply

urfinwe April 25 2015, 15:37:15 UTC
Так, у нас, мужыкоў, усе пуцявіны - праз страўнік.
:)

Reply

veragodna April 25 2015, 17:43:22 UTC
Ну... нагадваючы Вам тэму маёй дысертацыі, скажу, што вы, мужчыны, не такія простыя, як хочаце здавацца :).

Reply


markiz_de_kiss April 24 2015, 19:55:20 UTC
Падумалася: дранікі - вось што аб'яднае нацыю. І слоган для сацыяльнай рэкламы на білбордах: "Мы такія розныя, але шчыра любім дранікі" :)

З.ы. літоўскія цэпеліны таксама варта было б узгадаць.

Reply

veragodna April 24 2015, 20:02:09 UTC
Рэальна! І мне думалася пра нацыянальную ідэю, прынамсі, пра адзін з яе аспектаў - дакладна! Гэта можа аб'яднаць і шкварачнікаў, і духоўна адданых беларусаў.

ЗЫ Не, тут канкрэтна пра дранікі :). Бо можна было яшчэ шмат пра што ўзгадаць, калі развіваць тэму.

Reply

markiz_de_kiss April 24 2015, 20:08:18 UTC
Калі развіваць тэму, то дранікі сапраўды бываюць са шкваркамі і высокадухоўныя - бульба only :-)

І асобным радком дзякую за піяр, хоць кагосьці я на нешта яшчэ натхняю ;-)

Reply

veragodna April 25 2015, 17:45:16 UTC
Я, дарэчы, аматар "высокадухоўных" :). Бо з любым мясам-салам - гэта нешта вядзьмарскае, то бок калдуны :)).

Яшчэ й як :).

Reply


volka_z_bolkava April 24 2015, 19:57:23 UTC
Я ў банду, чо :)
Абажаю дранікі!
І ў бульбаманы таксама запісвай )

Reply

veragodna April 24 2015, 20:10:26 UTC
Дык а хто сумняваўся ў тваім патрыятызме? :))

І вы мяне даб'еце, блін, дзеўкі з мадэльнай знешнасцю :). Воля, ты дакладна, не ПОЎНЫ патрыёт :)).

Reply


Leave a comment

Up