Leave a comment

Comments 110

veronika_myself January 2 2016, 16:56:51 UTC
І яшчэ раз - з Новым годам!

Умееш ты ўразіць, Ала. Асабліва гэтым разам мяне ўразілі бананы на палачках і сырныя зорачкі. Так проста і элегантна адначасова. Дзіўнае дзіва - я ні разу ў жыцці не гатавала і не смакавала салат "Гранатавы браслет".

Вельмі-вельмі чакаю тваіх фінскіх нататкаў.

Reply

veragodna January 2 2016, 21:18:10 UTC
Рэцэпт традыцыйнага гранатавага просты, які граблі.

Першы слой - цыбуля чвэрцькольцамі, замарынаваная цукрам і воцатам (1:1), можна дадаць трохі солі.
Другі - адварыць курыную грудку.
Трэці - гранат.
Але маянэз, ён удзельнічае ў кожным слаі :).

А пра справаздачы - я яшчэ мальтыйскія і беларускія не скончыла :). Спадзяюся, выпраўлюся.

Reply

veronika_myself January 3 2016, 09:39:15 UTC
Дзякуй за рэцэпт! Калі-небудзь абавязкова зраблю гэты салат - хаця б дзеля такога прыгожага яго дэкору, як ў цябе.

Reply

veragodna January 3 2016, 16:23:52 UTC
Няма за што, на здароўе. Гэты салат, між іншым, нягледзячы на прастату, надзвычай гарманічны. Для тых, хто ўжывае маянэз, натуральна :).

Reply


7vedma7 January 2 2016, 17:01:39 UTC
Всё здорово. Все красавицы: и ты,и Кристина, и Плюша. Хорошего тебе Хельсинки. Я недавно оттуда, там прекрасно, вам понравится. Я плыла на пароме, меня качало. Так что самолет - это чудно. Он из Гомеля прямо?

Почитай у меня в фб про вора)

Повторюсь, что сильно скучаю... Обзавидовалась Кристине с Никитой, что они до вас добрались.
С годом Обезьяны)

Reply

veragodna January 2 2016, 20:35:29 UTC
Хрысціна, між іншым, схуднела на два памеры (хаця і дагэтуль не пакутавала на лішнюю вагу) - увогуле мадэль :).

Варвара, не бачу, што можна ўбачыць цікавага ў Хельсінкі, парай! У мяне праграма на два дні, а трэба заняць поўныя чатыры :(.

Люблю цябе. Прыязджай, калі ласка!

Reply

7vedma7 January 2 2016, 21:46:29 UTC
Обязательно пешком погуляйте, по площади, возле собора. Церковь в скале очень впечатляет. Оперу, музеи можно посмотреть. Ай, я не верю, что ты не придумаешь всякое интересное. Я на рынок не дошла, хотя мне советовали.)) А шопинг будет? Что еще? Мумми Тролля купите)))) А аквапарк? Алла, я ж не знаю, что там у вас в программе. Знаешь, вдышитесь в город, чтобы его почувствовать и запомнить. Пообщайтесь с финнами. Если будет не очень холодно, погуляйте по паркам. Медленно, Алла, как местные, никуда не торопясь. Посмотрите, как финны относятся к животным. У нас в отеле половина номеров была с хозяевами собак, они прям с животными там снимали их, меня это так поразило. Еще финны красиво танцуют, в парах. Очень красиво. Сходите на вечер какой дискотечно танцевальный, там море взрослых.

Reply

veragodna January 3 2016, 16:41:27 UTC
Ты так цёпла і трапна напісала, я проста ўявіла цэлую карцінку, як ты бавіла там час :). Ты столькі ўсяго паспела!

Ай, я не верю, что ты не придумаешь всякое интересное.
--------------
Ну так, я трохі старалася, часу было мала на падрыхтоўку, 38 месцаў выпісала :). У тым ліку непапсовых. Але ўяві, у Хельсінкі ўвесь тыдзень будзе -15 (і гэта як нашыя -30). Па-мойму, я ўбачу Фінляндыю толькі з акна гатэля. Во будзе прыгода :))). Музеі - адзінае выйсце, але, папачытаўшы водгукі ў сеціве, нешта я туды не хачу. Адзіны запланаваны музей - сучаснага мастацтва (Кіясму, па-мойму, называецца).

Прачытала пра твайго злодзея. Рагатала :))) Асабліва на моманце пра беднага студэнта :).

Reply


anonimusi January 2 2016, 17:09:06 UTC
С Новым Годом! Здоровья, мира и счастья!
Пусть 2016 год станет годом любви и душевного комфорта, домашнего уюта и семейного благополучия!

Reply

veragodna January 2 2016, 20:40:53 UTC
Дзякуй Вам вялікі!
Жадаю ўзаемна толькі дабрыні! І каб Сабіна была здаровенькая і разумненькая. Гэтая гісторыя мяне ўсё ніяк не адпускае. Дзяккуй Вам!

Reply


maksim_l January 2 2016, 17:46:22 UTC
Вау-вау-вау, з Новым годам! ))

Reply

veragodna January 2 2016, 20:42:05 UTC
Ух, дзякуй! :))

Толькі здзівілася, што гэта і ўвесь каментар на мае старанні :).

Reply

maksim_l January 4 2016, 19:25:34 UTC
Мусіла быць шэсць, а то і дзевяць "вау" :) але падалося задужа эксцэнтрычным :)

А што за кулінарны блог вядзе Хрысціна, бо я не бачыў, хоць і фрэнды мы?

Reply

maksim_l January 4 2016, 20:05:06 UTC
І яшчэ, шмат не пяйце ў тым Хельсінкі :) Самая п'яная краіна ў маім жыцці, балюча ўспамінаць :)

Reply


markiz_de_kiss January 2 2016, 18:13:49 UTC
Што кінулася ў вочы:

1) Мужа няма
2) Паштэту няма

Reply

veragodna January 2 2016, 20:44:44 UTC
Дык і я там выпадкова - фота з тэлефона :). Я ж люблю бязлюдныя допісы :).

З мужам усё ў парадку, жывы, здаровы, сыты. З паштэтам таксама ўсё ў парадку, але я нават не дадумалася яго выставіць. Вы калі-небудзь бачылі паштэт, які добра выглядае?? :))

Reply

markiz_de_kiss January 2 2016, 20:51:20 UTC
Муж з'еў паштэт - і таму яго няма :) Добра, што ў вас усё не так.

Reply

veragodna January 2 2016, 20:58:07 UTC
:) Не, паштэт хоць і спецыфічны (аснова - кеш'ю і гарбузовыя семкі), але якасны :).

А што ў нас не так??? :))

Reply


Leave a comment

Up