Leave a comment

Comments 110

secyrg January 3 2016, 13:45:28 UTC
З заканчэннем першых святочных дзён Новага года! Няхай год будзе добры!

Reply

veragodna January 3 2016, 17:03:55 UTC
Дзякуй вялікі! Уземна зычу Вам усяго самага найлепшага ў 2016-м годзе!

Reply


pani_teklia January 3 2016, 15:45:37 UTC
Заўсёды застаюся пад уражаннем ад Вашых вынаходніцтваў - што дызайнерскіх, што кулінарных. Кожны год новыя прыдумкі з дэкорам і новыя шэдэўры кулінарыі!

Мяне дык хапіла акурат на тое самае "стандартнае-прыстандартнае". Нешта такі загруз быў перад Калядамі і Новым годам - ні сілаў, ні натхнення...

Reply

veragodna January 3 2016, 17:07:42 UTC
Дык я толькі двойчы на год і самавыражаюся і адрываюся - усё часу не хапае. А ў Вас і лялькі, і гаршэчкі, і вышыўка круглы год :). Так што яшчэ пытанне, хто тут гаспадыня.

Жадаю, каб другі семестр палёгку прынёс! Каб Дзед Мароз палёгку прынёс :).

Reply


ext_3287141 January 3 2016, 19:42:22 UTC
Вось далучуся да хвалі кампліментаў - умееце Вы з фантазіяй святкаваць! Бананы ўвогуле як... Ну не ведаю, намаляваныя - я б не паверыў, што вось так уручную можна, каб нехта іншы напісаў і сфатаграфаваў.

Удачных вакацый у Фінляндыі, pidä hauskaa і ўсё такое :) Ну і запознена - з Новым!

Reply

veragodna January 10 2016, 08:18:50 UTC
Дзякуй, Аляксей! Гэта ў мяне такі спосаб псіхалагічнай разгрузкі :).

Ужо вярнуліся. Змерзлі, як цуцыкі :). Там мароз стаяў усе дні. Самы цёплы дзень быў -17, самы халодны -28. Спрыяльнае надвор'е для экскурсіі па горадзе :)).

Reply

ext_3287141 January 10 2016, 08:51:48 UTC
Мінус дваццаць восем, а алкаголь там, відаць, дарагі... Ой, не даеду я да Фінляндыі :D

Reply

veragodna January 10 2016, 09:03:42 UTC
Там усё дарагое :). Мала таго, алкаголь прадаецца толькі ў спецыялізаваных крамах. А глёгі - мясцовы аналаг глінтвейна (гадасць, дарэчы, рэдкасная - на смак як каньяк з варэннем :) - каштуе 9 еўра порцыя :)).

Reply


kisunika January 4 2016, 09:01:08 UTC
какая прекрасная елка! и гранатовый браслет:)
и бананы в шоколаде, вау!:)))

Reply

veragodna January 10 2016, 08:21:00 UTC
Дзякуй, Каця! Я, нарэшце, вярнулася. Пайду хоць пачытаю, што ў вас там новага :).

Reply


znikla January 7 2016, 00:12:23 UTC
Ала, з Новым годам вас!
Неяк не заходзіла гэтымі днямі ў жж, толькі цяпер убачыла допіс. Вы такая малайчына! Усё вельмі прыгожа і апетытна ))
Мы цудоўна адсвяткавалі Новы год у львоўскай "Крыіўцы", яшчэ лепш, чым летась, але я канчаткова зразумела, што для мяне Новы год - дамашняе свята, сямейнае, калі хочацца самой нагатаваць усякіх нямак, глядзець традыцыйныя фільмы і ўсё такое. У наступны раз усё будзе менавіта так :)

Reply

veragodna January 10 2016, 09:31:37 UTC
Я ўжо даўно прыйшла да падобнай высновы. Калядныя вакацыі павінны не закранаць самі Каляды і Новы год, бо ў гэтым годзе мы парушылі традыцыю нашых заўсёдных сямейных калядных гульняў і канцэртаў, бо 7-га былі ў Хельсінкі. І мне цяпер нечага не хапае. Але інакш не атрымлівалася - у мяне віза 9-га заканчвалася.

Reply

znikla January 14 2016, 08:59:43 UTC
Ну, мы эксперыментавалі :) Вынік - святы толькі дома.

Буду чакаць расповед і фотачкі з паездкі! :)

Reply

veragodna January 15 2016, 20:05:03 UTC
Ды пастараюся :). Але пакуль не выпадае.

Reply


Leave a comment

Up