фінскія загадкі: фаўна і НЛА

Jan 10, 2016 17:28

Пакуль я разбіраю фота ды чамаданы, праявіце-ка, сябры, сваю кемлівасць і адгадайце дзве загадкі.

ПершаяЯ прывезла з Хельсінкі традыцыйны фінскі сувенір. Ведаю, прывозіць саломку ў Беларусь - гэта тое самае, што ехаць у Фінляндыю са сваім снегам. Але вы яшчэ нашага роднага саламянага павука гіганцкіх памераў не бачылі ў Нацыянальным музеі ( Read more... )

пытанне, загадкі

Leave a comment

Comments 37

ofeliya666 January 10 2016, 15:54:43 UTC
ОЎ, я тут пачытала пра гэтага Ёлупукі, якога знайшла ў каментах... Лепш бы я не ведала) А так сапраўды, і я пабачыла ў гэтай жывёліне казла.
Хех мо гэта якая шпіёнская машына?)

Reply

veragodna January 10 2016, 16:11:34 UTC
:)) Перабінтаванага.

Нашы мужчыны таксама пачалі разважаць пра тое, што "город подумал - ученья ідут" :). Маўляў, мы на тэрыторыі НАТА, гэта нейкі самалёт наварочаны ваенны.

Reply

ofeliya666 January 10 2016, 16:23:21 UTC
Я дык у гэтым зусім не разбіраюся) Магу сабе ўявіць, што гэта самалёт-невядзімка які-небудзь. Ці нешта паменш, тыпу ракет, якімі яны ж ужо даўно кіраваць умеюць на кампах -- хаця ну ракету не маглі яны так блізка ад самалёта пусціць. Ці не дагледзелі, убачылі вас і затармазілі эксперымент? %) Увогуле праўда, хай мужыкі вам тут адказваюць, а я пачытаю!)))))

Reply

veragodna January 10 2016, 16:39:53 UTC
Проста раней я бачыла звычайныя самалёты, якія праляталі міма. Але ж гэто... :).
Я таксама чакаю каментары ад мужчын, але маўчаць яны чамусь :).

Reply


markiz_de_kiss January 10 2016, 17:40:36 UTC
Не буду арыгінальны - казёл казлом :)
НЛА уразіў(-ла). Хоць і не бачна нічога :)
Чакаю на грунтоўную справаздачу пра Хельсінкі і фінаў.

Reply

veragodna January 10 2016, 17:52:08 UTC
Як гэта не бачна - дастаткова бачна :)).
Галоўнае, пілоты не спужаліся, значыць, не так і страшна.

Яшчэ б і пра Мальту дапісаць :).

Reply

markiz_de_kiss January 10 2016, 21:40:06 UTC
Так, можна ўсё адным допісам :)

Reply

veragodna January 11 2016, 07:13:53 UTC
Спачатку адгадка будзе сёння :). А там пабачым.

Reply


tam_erm January 10 2016, 18:24:32 UTC
Які казёл, які алень, якая "талерка" - пішыце хутчэй пра фінскага Ілліча, тэрмінова ў нумар!

Reply

veragodna January 10 2016, 18:27:06 UTC
:)) Асобнага допісу пра Ільіча не будзе, ён з'явіцца ў агульным аглядзе.

Reply


yozas_gubka January 10 2016, 19:05:08 UTC
хм, сапраўды НЛА

Reply

veragodna January 10 2016, 19:07:30 UTC
Во, хоць нехта аўтарытэтны адзначыўся па пытанні нумар 2 :).
Мы вырашылі, што гэта нейкі супернаварочаны ваенны самалёт - НАТА ж і ўсё такое.

Reply

yozas_gubka January 10 2016, 19:08:38 UTC
я б сказаў, што гэта адпрацаваная ступень ракеты, але ж там няма касмадромаў:)

Reply

veragodna January 10 2016, 19:19:33 UTC
Можа, адвалілася выпадкова не ў тым месцы, што разлічвалі? :)

Reply


atdhetar January 10 2016, 19:29:49 UTC

Дамо шанец цуду - гэта НЛА. Адказ на другое пытаньне.

Reply

veragodna January 10 2016, 19:39:15 UTC
:) А больш рэальных версій няма?

Reply

atdhetar January 10 2016, 20:39:22 UTC
Не. Хачу цуду!))

Reply

veragodna January 11 2016, 07:15:36 UTC
Пакуль лідзіруе версія пра дрон-шпіён на рэактыўнай цязе :).

Reply


Leave a comment

Up