топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

Mar 07, 2016 14:16

Я нічога не маю супраць жаночага свята, бо калі капнуць глыбей, мала знойдзецца святаў з бездакорным паходжаннем. Для мяне гэта найперш свята вясны і хараства. А таму напярэдадні яго прадстаўляю вам мой суб'ектыўны топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц (парадак адвольны). Помню, пад падобным допісам пра мужчын мае сябры (не будзем паказваць ( Read more... )

верагодна, сапраўдныя людзі

Leave a comment

Comments 186

urfinwe March 7 2016, 11:43:44 UTC
Кхм... відавочна, чараўніц трэба шукаць не сярод пісьменніц, а сярод літаратуразнаўцаў.

Reply

veragodna March 7 2016, 11:47:28 UTC
Што, хіба не прыгожыя пісьменніцы?? :)

Reply

urfinwe March 7 2016, 11:55:09 UTC
Ну, хіба што як пісьменніцы...
:)

Reply

veragodna March 7 2016, 12:03:11 UTC
Усё ж у мужчын і жанчын розныя крытэрыі прыгажосці :).

Reply


winheco March 7 2016, 11:48:47 UTC
А я нават i не чула нiколi пра большасць з iх. А яны прыгажунi.

Reply

veragodna March 7 2016, 11:51:06 UTC
Дык насамрэч у савецкі час небагата было пісьменніц, літаратуру як від дзейнасці мужчыны акупавалі :).

Reply


kabierac March 7 2016, 11:58:34 UTC
6 - на першай фотцы не Цётка.

Reply

veragodna March 7 2016, 12:02:43 UTC
Лаканічна :).

А хто? У ЛіМе пішуць, што яна.

Reply

veragodna March 7 2016, 12:12:40 UTC
Ага, дзякуй.
А хто гэты чалавек з версіяй пра бабулю?

Во - ЛіМ, дарэчы: http://www.main.lim.by/?p=959

Reply


livejournal March 7 2016, 12:33:13 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


ext_3287141 March 7 2016, 12:50:38 UTC
Во гэта тэма! :)
Заўважу толькі, што і з маладзейшага пакалення шмат цудоўных (на мой густ). Але далей я прамаўчу, каб нікога не пакрыўдзіць.

Reply

veragodna March 7 2016, 13:05:30 UTC
Вечная ізноў жа! :)

Так і ёсць! Я наўмысна не разглядала сённяшніх маладзейшых пісьменніц-прыгажунь. У 10 пунктаў тут дакладна ўкласціся было б немагчыма :).

Reply

ext_3287141 March 7 2016, 13:20:42 UTC
Ага, там зусім-зусім не дзесяць :)

Гісторыю забаўную памятаю. Адну маладую харошанькую пісьменніцу паклікалі здымацца ў перадачы на ТБ. Перадача прайшла добра, прыгажосць суцэльная (вядучыя - жанчыны). А потым паехала пісьменніца сустракацца з чытачамі... Ніколі сярод старшакласнікаў не было такой цікаўнасці да белліту :) Аказваецца, там перадачу глядзелі амаль усе, хаця, вядома, літаратурныя моманты неяк адышлі на трэці план :)))

Reply

veragodna March 7 2016, 14:38:47 UTC
Вось такі рэйтынг маглі б дараваць толькі мужчыну. Так што наперад, Аляксей :)).

Класная гісторыя. Я таксама на першай агляднай лекцыі сваім студэнтам найбольш прыгожых маладых літаратараў паказваю, фізкультхвілінка ў мяне такая :).

Reply


Leave a comment

Up