кароткі майстар-клас

Apr 01, 2016 17:07

Звычайна я такія допісы пішу пасля святаў, а ў выніку чытаю ў каментарах справядлівыя папрокі ад сяброў, навошта я дзялюся сваімі сакрэтамі стварэння эксклюзіўных упрыгожванняў так позна, бо немагчыма скарыстацца набыткамі ( Read more... )

адпачываць не работаць, маё

Leave a comment

Comments 79

liohkaja April 1 2016, 15:56:18 UTC
Я паверыла!!!))

Сёння ўвесь дзень жыла і не ведала, што гэта ж 1 красавіка, а як сына з садка забіраць пайшла (а ён у нас ва Ўжупісе), дык убачыла на мосце святочную "мяжу" са сцягамі, то дапетрыла нарэшце. Прайшло колькі гадзін - і мяне падмянулі як авечку!))

Reply

veragodna April 1 2016, 17:19:17 UTC
Ааа, чацвёртая! Нават не разлічвала на такі поспех :)). Калісьці на маю брунэтку (http://veragodna.livejournal.com/93544.html#comments) толькі пару чалавек павялося, і тое пераважна мужчыны :).

Дык я яшчэ і першая!!! :)))

Reply


markiz_de_kiss April 1 2016, 16:07:55 UTC
А так хацелася спадарыню Алу на яйка перанесці :))))

Reply

veragodna April 1 2016, 17:23:46 UTC
І Вы павяліся??? :)

Reply

markiz_de_kiss April 1 2016, 18:13:29 UTC
Угу

Reply

veragodna April 1 2016, 18:30:35 UTC
Вось ад такога майстра фоташопа не чакала, шчыра кажучы :).

Reply


ofeliya666 April 1 2016, 16:31:37 UTC
Нуууу ў тэорыі нешта такое можна зрабіць, пытанне як) Думаю цяпер) Кружок з фота можна надрукаваць і наляпіць (хаця 100% у колер не патрапіш), а рэшту (белыя кропачкі) натыкаць пэндзлем. Праўда партрэт маленькі, бо закругляецца форма... Але ў любым выпадку такое мне здаецца магчыма, я мабыць бачыла яйкі ў нейкай плёнцы...
Ці яшчэ штамп зрабіць, але фатаграфічнай дасканаласці не будзе, максімум карыкатурная стылізацыя.

А так калі вы ўжо ўзгадалі, то давайце сапраўды папярэдні майстарклас! Ці спіс мінулых:)

Reply

veragodna April 1 2016, 17:55:16 UTC
З яйкам можна, калі ёсць айфон, знайшла такое ў сеціве, як ні дзіўна :). З грэнкамі - фантастыка, не ўяўляю механізм рэалізацыі нават у дарагой рэстарацыі.

Даю: :)
http://veragodna.livejournal.com/126058.html
http://veragodna.livejournal.com/112701.html
http://veragodna.livejournal.com/95600.html

Reply

ofeliya666 April 1 2016, 19:30:14 UTC
Мерсі!))
Наконт грэнак ну... Ніхто такое рабіць не будзе, але ў тэорыі ведаеце такое прыстасаванне для выпальванне са скуры? Там розныя насадкі, і ўсё такое... Чыста тэарэтычна можна (сапсаваўшы прыбор) паспрабаваць, калі рукі з дупы не растуць. У вас проста паліўна трохі на твары, што фоташоп. А трэба было фотку да чорнага і белага звесці толькі без паўтаноў. Ну карацей я ўжо ваўсю фантазірую)

А мяне сёння егіпцянін надурыў. Пажартаваў, а я павялася. Ну вось так, да) Анекдот.

Reply

veragodna April 1 2016, 19:37:42 UTC
У вас проста паліўна трохі на твары, што фоташоп. А трэба было фотку да чорнага і белага звесці толькі без паўтаноў.
-------------
Ды я ўвогуле ганаруся тут, што асвоіла хоць нейкі фоташоп :))). Я рэальна туплю адносна ўсяго, што тычыцца тэхнікі. Ну, ці думаю так. Бо калі спатрэбіцца, як бачыце, то магу і пераплюнуць самую сябе :)).

Reply


euga April 1 2016, 17:01:07 UTC
І я павялася. :)))

Але калі б мне далі выбіраць, што розыгрыш - выява на ежы ці фоташоп. Я падумала б, што фоташоп. :)))

Reply

veragodna April 1 2016, 17:55:57 UTC
Вось як я карыстаюся тым, што мае сябры мне безагаворачна вераць :))).

Reply


pani_teklia April 1 2016, 18:03:13 UTC
Ха-ха-ха, адзіны розыгрыш у сеціве, якому я сягоння паверыла )))

Reply

veragodna April 1 2016, 18:33:49 UTC
:))) Я думала некалькі дзён!

Але гэта і камплімент мне, бо, значыць, сябры давяраюць бязмежна :).

Reply


Leave a comment

Up