пра жаночыя хітрыкі

Jun 17, 2016 21:34

Жаночая хітрасць, бязлітасная і разбуральная. Яна не выбірае ахвяраў, яна стыхійная і самадастатковая. Часам жаночая хітрасць мяжуе з подласцю, часам прыкідваецца слабасцю ці, яшчэ лепш, глупствам наіўнасцю. І я зараз зусім не пра мілыя какетлівыя хітрыкі ў адрас мужчын. Я пра тую хітрасць, якой "все возрасты покорны" і якая часам вырываецца з ( Read more... )

дзіўнае побач, гендэрнае пытанне

Leave a comment

Comments 152

pro_bolotce June 17 2016, 18:41:08 UTC
veragodna June 17 2016, 18:42:19 UTC
Вооось! Іх цэлая банда! :) Мая 77-гадовая мама толькі парагатала з маёй сентыментальнасці.

Reply


mishyna_unuka June 17 2016, 18:44:55 UTC
Яшчэ "Пра старасць": неяк на вуліцы збіралася "ратаваць" бабцю ад інсульту-інфаркту - у выніку тупа чысціла ёй боты :))

Reply

veragodna June 17 2016, 18:48:46 UTC
Я проста ўпэўнена, што з такой вынаходлівасцю пасля атамнай вайны выжывуць толькі беларускія бабкі :)).

Reply


ofeliya666 June 17 2016, 19:02:33 UTC
От халера! Якія несумленныя людзі) Я заўжды да гэтых бабулек з падазрэннем ставілася))) І адкуль вы ведаеце, што панчохі менавіта маладая ўпёрла)

Reply

veragodna June 17 2016, 19:05:49 UTC
А я заўсёды іх шкадую...

Чыста лагічна. А хто гэта мог быць з панчохамі? Ваша версія? :)

Reply

ofeliya666 June 17 2016, 19:12:37 UTC
Эх.. Ну як бы з аднаго боку іх шкада.. А з другога боку розных быў вопыт. Ад таго што чалавек стары, ён не становіцца аўтаматычна не здатным на подласць. А з трэцяга мо ёй ні на што зусім не хапае з такімі коштамі і г.д.. Складана ўсё гэта.

А што, больш дарослая цётачка напрыклад) А мне вось цікава, яны хіба не былі запакаваныя? І як яны, ахайна былі там складзеныя?

Reply

veragodna June 17 2016, 19:20:30 UTC
Ад таго што чалавек стары, ён не становіцца аўтаматычна не здатным на подласць.
------
100%! Але ж наша пакаленне выхавана так, што не можа стары чалавек быць такім! І нават калі ёй не хапае, наша пакаленне, нягледзячы на завышаную на 30% цану выбрала яе... Шчыпа кажучы, я супакоілася толькі тады, калі мая мама мяне абсмяяла.

Ды, можа, і больш дарослая. Але ўсё адно не надта дарослая :).
Ну, Вы ўяўляеце, як запакаваны гэтыя калготы, там клейкая папера. І супермаркеце ты можаш разгарнуць любую пару сам, ніхто не запярэчыць. Таму я нават не западозрыла, бо сто разоў там купляла.

Reply


allegra_1971 June 17 2016, 19:04:19 UTC
veragodna June 17 2016, 19:08:05 UTC
Ды я таксама шкадую ўсіх гэтых бабуль. Але не ад добрага жыцця ісці на падман... І заўтра стаяць на тым жа рынку. Не ведаю... Хіба гэта нармальна для чалавека?

прайдоха
----------
Ты ўжыла тое слова ў яе адрас, якое сказала мая мама! :)) Менавіта так і сказала: во прайдоха!

Reply

allegra_1971 June 17 2016, 19:10:47 UTC
veragodna June 17 2016, 19:16:34 UTC
У тым і справа, што мала хто пойдзе (але не сумняваюся, што ўсё ж знойдуцца ахвочыя).

Бабця-дылер яшчэ і яйкавы, спрабавала ўвапхнуць нам ў дадатак і хатнія яйкі :)). Добра, думаю, што мы не пагадзіліся.

Reply


papa_rimsskij June 17 2016, 19:09:57 UTC
полкабанство как оно есть - и гендерный признак тут вообще ни при чем :)

Reply

veragodna June 17 2016, 19:13:03 UTC
:) Не, ёсць гендэрная розніца. Не ў з'яве, а ў спосабах і падыходах да рэалізацыі паўкабанства :).

Reply

papa_rimsskij June 17 2016, 19:18:41 UTC
ну в первом случае теоретически мог и самец поменять например - жена попросила определенные а он проявил смекалку и не только нужные купил но и сэкономил себе на плодово-ягодное :)

Reply

veragodna June 17 2016, 19:24:14 UTC
Вы хочаце сказаць, што той, хто разбіраецца ў пладова-ягадным і яго жонка, спецы ў італьянскіх панчохах ды атрымліваюць ад гэтага задавальненне? :)

Reply


Leave a comment

Up