са святам, сябры!

Apr 16, 2017 16:16


Хрыстос уваскрос, сябры! У гэтае светлае свята перамогі дабра, любові і справядлівасці жадаю вам Божай падтрымкі і анёла-ахоўніка!
Не магла сёння не прыйсці ў гэтае ўтульнае месца, жж для мяне па-ранейшаму застаецца самым цёплым успамінам пра лепшых людзей.

PS Хрыстос уваскрос, а ЖЖ такі памёр... :(

сапраўдныя людзі, маё

Leave a comment

Comments 72

urfinwe April 16 2017, 13:30:48 UTC
Сам Бог яйцамі златымі
Пахрыстосаваўся з усімі!
Разгавеўся святы мір
І пачаўся вечны пір!

Reply

veragodna April 16 2017, 13:48:02 UTC
Гэта адкуль? :)

Reply

urfinwe April 16 2017, 14:00:25 UTC
Старажытны беларускі верш.

http://urfinwe.livejournal.com/161569.html

Reply

veragodna April 16 2017, 16:44:12 UTC
Файны! :)

Reply


pro_bolotce April 16 2017, 17:32:37 UTC
veragodna April 16 2017, 17:41:37 UTC
Я не думала, што настолькі ўсё запушчана. Цэлы кавалак жыцця і столькі харошых людзей! Прыкра. Ых...

Беларускі сегмент - дакладна ўсё. Кропка.

Reply

ofeliya666 April 16 2017, 23:49:14 UTC
а як думаеце, чаму вось канкрэтна беларускі сегмент?

Reply

veragodna April 17 2017, 19:01:31 UTC
Не ведаю, на жаль... Эфект прыцягнення, мабыць. Зараз большая частка маіх сяброў у дурным фб.

Reply


pani_teklia April 16 2017, 17:55:05 UTC
Вось і я заходжу ў ЖЖ ужо збольшага, каб панастальгіраваць аб часах мінулых. У маёй стужцы яшчэ некалькі чалавек трымаецца. І сама стараюся час ад часу нешта пісаць. Вось сягоння ажно два пасты наваяла :)

Частка стужкі пераехала ў Інстаграм, але гэта такая непаўнавартасная замена...

Reply

veragodna April 16 2017, 18:35:54 UTC
Так, зусім не паўнавартасная... Мне там СЛОВА не хапае. Хаця ў цэлым прымальна, лепей за астатнія сацсеткі.

О, пайду пагляджу Вашы допісы! Хоць нешта прыемнае :).

Reply


rannica April 16 2017, 18:31:35 UTC
Сапраўды уваскрос! А я ўсё чакаю працягу вашых расповедаў пра падарожжы. Пэўна, дарма :(

Reply

veragodna April 16 2017, 18:34:34 UTC
Тое ўсё часу не знаходзіла, ды інстаграм, дзе я на пастаяннай аснове - малазатратная ў плане часу спакуса, а цяпер і не ведаю, каму пісаць :(. Проста жахнулася сітуацыі. Але дзякуй вялікі, што помніце і чытаеце! :)

Reply


livejournal April 16 2017, 19:30:56 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply

veragodna April 16 2017, 19:38:21 UTC
ХА-ХА-ХА! :)))

Reply

ofeliya666 April 18 2017, 12:38:34 UTC
А вы дарэмна смеяцеся) Я ні разу ў жыцці так і не патрапіла))))))) Нават у беларускім сегменце нават улічваючы сітуацыю ))))

Reply

veragodna April 23 2017, 16:24:31 UTC
Там тры асобы ў тым рэйтынгу, я зайшла :).

Reply


Leave a comment

Up