пра каханне. папулярна :)

Aug 14, 2011 19:04


Я тут падумала, што чамусьці ніколі не пісала ў блогу пра каханне, хаця гэта мой прамы абавязак :) прачытана-перачытана мной на гэтую тэму, скажам, адкінуўшы беспадстаўную тут сціпласць, значна больш, чым сярэднестатыстычным чалавекам (некаторыя сябры ведаюць, чаму ( Read more... )

навука, гендэрнае пытанне

Leave a comment

Comments 110

maksim_l August 14 2011, 18:35:08 UTC
ну дзе ж Вы гэтага набраліся? ))) з старажытнагрэчаскіх "каханняў" бадай эрас так-сяк можна ўпісаць у сучаснае разуменне кахання, але і то... :)

а практыка жорсткая, хутка разбівае любую тэорыю :( таму мусіць эліны былі разумнейшыя і кахання, у сучасным разуменні, наогул не вылучалі

Reply

veragodna August 14 2011, 18:52:03 UTC
Тут толькі тэрміны элінскія, а іх напаўненне цалкам пазычана з сучаснай (і адносна сучаснай) псіхалогіі і філасофіі. Даволі вялікая колькасць тыпалогій любові і кахання мае ў аснове гэтую тэрміналогію, хаця інтэрпрэтацыі "відаў" часам істотна адрозніваюцца. У грэкаў у пэўным сэнсе прасцей было :).

Наконт практыкі. Тое, што кожны канкрэтны выпадак унікальны, я напісала, як і пра адсутнасць "чыстых" відаў :).

Эрас - адно з самых неперспектыўных пачуццяў, і ў разуменне кахання сучаснай навукай не ўпісваецца :).

Reply

maksim_l August 14 2011, 19:03:49 UTC
Не ведаю, што ў цяперашняй навуцы, але ў Платона эрас ці не адзінае больш-менш падобнае да кахання, як я разумею :)

чакаем працяг :)

Reply

veragodna August 14 2011, 19:16:43 UTC
У Платона Эрас хутчэй сіла, якая прызначана ўпарадкаваць Космас ("Пір"), а з яго дзвюма Афрадзітамі і дагэтуль навуковы свет разбіраецца :)).

Гэты прадмет мае непасрэднае дачыненне да тэмы маёй дысертацыі :).

Дзякуй, а тое я ўжо падумала, што народ супраць :).

Reply


lionellia August 14 2011, 18:56:58 UTC
супер) абавязкова пішыце далей ;)

Reply

veragodna August 14 2011, 19:21:45 UTC
:)) Дзякуй за падтрымку.
Хоць бы хто-небудзь напісаў: так, у мяне было тое і тое... :)))

Reply

lionellia August 14 2011, 20:05:26 UTC
я нешта апошнім часам ужо баюся ў ЖЖ пісаць што-небудзь большае, за два неразгорнутыя сказы)))

а з прыкладамі цяжка, гэта да)

Reply

veragodna August 15 2011, 15:51:10 UTC
Я вось думаю, паабяцала ў наступны раз прыклады, а дзе іх узяць? Мо, з жж (не сяброў)? :)) Дык усё адно няёмка.

Reply


secyrg August 14 2011, 19:04:38 UTC
Гатовы артыкул, годны прычым як для гламурнага выдання, так i для больш сур'ёзнага (асаблiва калi крыху прыкладамi больш развесцi, асаблiва тычыцца менавiта не апiсаных больш складаных выпадкаў)

Reply

veragodna August 14 2011, 19:25:23 UTC
:))
Дзякуй. Элегантны камплімент :).
Пра прыклады мяне ўжо папрасілі. Цяпер думаю, як гэта зрабіць, каб нікога не пакрыўдзіць :).

Reply


krumkac August 14 2011, 19:21:14 UTC
Вельмі цікава. Чакаю працягу.

Reply

veragodna August 14 2011, 19:26:24 UTC
:)) Дзякуй. Сама здзівілася, што ніколі не пісала пра тое, што ведаю.

Reply


genevien August 14 2011, 19:31:34 UTC
А мяне сумяшчэньне "філіа" і "прагмы" задаволіла б)

Reply

veragodna August 14 2011, 19:55:03 UTC
:)) Між іншым,цікавае спалучэнне. *задумалася*
Калі знайду літаратурны адпаведнік, адпішуся :).

Reply

genevien August 14 2011, 20:19:39 UTC
Мне таксама цікава) дарэчы, мне так падаецца, што бачаньне каханьня ў каханых павінна супадаць, ці гэта не абавязкова?

Reply

veragodna August 15 2011, 15:55:13 UTC
У ідэале добра было б, каб супадала. Але ж у жыцці, самі разумеце, далёка не заўсёды :). А ў выпадку са сторгэ пажадана, каб і размеркаванне "роляў" адпаведнае было. Скажам, калі Ён успрымае сябе "бацькам", Яна - "дзіцём", і наадварот :).

Reply


Leave a comment

Up