Мінулагодні ўдзел "замыкальным тандэмам" так спадабаўся напарніку, што ў гэтым годзе ўпісаліся ў "замыкальныя" на "Велашматднеўку 160", калі яшчэ рэгістрацыя нават не пачалася. Забягаючы наперад скажу што і ў гэтым годзе ўсё атрымалася нядрэнна, але падрабязнасці чытаем у ніжэйшым допісу
Шэраг гадоў вельмі рэдка катаюсь на Свіцязь. Летам там вельмі шмат людзей, таму няма чаго там рабіць. Але калі летні сэзон спадае можна і з'ездіць і, зразумела, правільнымі "дарожкамі"
Спякота зноў не дае нармальнага жыцця, але катацца трэба. На гэты раз паехалі на поўнач Палесся, каб пакатацца па матывах пакатаек больш 10-годняй даўніны ( раз ды два)
Веламарафон Соль Палесся ў гэтым годзе адзначыў замыкальным на дыстанцыі 115 км. Амаль 11 гадзін смажання на сонцы, тэмп па апошняму - пакутаванні якім не пазайздросцяць нават у пекле)
3-е ліпеня існуе толькі за адной мэтай - пакінуць горад. Таму скаталіся годным маршрутам па Наваградскім узвышшы, каб паглядзець тутэйшыя горы, дакладней іх кавалкі