Трупаспаленне - гэта, канешне, крута. Прамая дастаўка ў вырай з дымам, ачыстка ад любой дрэні (як у духоўным, так і ў чыста ўтылітарным сэнсе - зараза там розная), уражваючая падзея, псіхалагічна неабходная родным памерлага. Але ж не паклапаціліся продкі пра сваіх нашчадкаў-рэканаў, не паклапаціліся... :)
Учора нехта на працы ўзгадаў баяністае "Дзед Мароз, у мінулым годзе я была харошай дзевачкай, падары мне на Новы год дрэннага хлопчыка". І мяне накрыла, я дагэтуль праржацца не магу. Пахадзе, я была ВЕЛЬМІ харошай дзяўчынкай :))))))))