Leave a comment

Comments 47

julcik February 22 2009, 19:24:57 UTC
Афігець. Не думала, што ў ЗША гэтак могуць зрабіць.

Reply

paval February 22 2009, 22:39:58 UTC
Дык ня першы раз жа, раней тое самае зрабілі Guru.com і Ikobo.com.

І гэта толькі тыя, пра якія я ведаю дакладна. А пэўна ёсьць нашмат болей.

Reply

yarik February 23 2009, 01:10:56 UTC
А ці апісана дзесьці, як гэтыя канторы праганялі людзей з РБ?

Reply

paval February 23 2009, 09:11:51 UTC
Ikobo.com заблякавала карткі беларускіх кліентаў, кліентам разаслалі email і далі 5 дзён каб скончыць справы. Гэта было увесну 2008 г.
http://paval.livejournal.com/29460.html
http://telegraf.by/belarus/2008/03/18/ikobo/
http://www.svaboda.org/content/Article/1048343.html

Пра Guru.com я пісаў раней, http://paval.livejournal.com/27706.html
Як дакладна выганялі - ня ведаю, але факт тое, што беларусы маглі ім карыстацца і там існавалі беларускія прафайлы. Але аднойчы (восень 2007 г.) усе беларускія прафайлы былі выдаленыя з-за "Government Sanctions against Belarus", і скарыстацца сэрвісам Guru.com зь Беларусі стала немагчыма.

Reply


palaszuk February 22 2009, 19:45:35 UTC
ну а канкрэтна ты іх зьбіраесься з гэтым пакідаць ці дамагацца праўды?

Reply

yarik February 22 2009, 19:48:51 UTC
Я збіраюся зрабіць шмат шуму вакол гэтага. Трэба пашырыць інфармацыю пра гэтую праблему, бо яны павыкідалі шмат людзей з Беларусі.

Reply


ex_petra_le February 22 2009, 20:13:39 UTC
разаслала спасылку па кантакт-спісе

Reply

yarik February 22 2009, 20:31:59 UTC
Дзякуй. Лепей сярод ангельскамоўных людзей, бо гэта ў Амерыцы трэба мяняць. Упэўнены, што калі прапаганда даведаецца, дык скарыстае у сваім мэтах.

Reply

ex_petra_le February 22 2009, 20:40:32 UTC
беларусь, амерыка, нямеччына, расея, пойдзе далей ;)

Reply


wolny February 22 2009, 20:16:20 UTC
Як будзе час, складу ліст да кангрэсмэнаў, каб паскардзіцца на рэкамэндацыі Аддзелу кантроля за замежнай маёмасьцю.

Reply

yarik February 22 2009, 20:41:46 UTC
Я думаю, што часу ў цябе не будзе ;)

Reply

wolny February 22 2009, 22:57:58 UTC
Што ты маеш на ўвазе? Ці ты ўжо штосьці камусьці наліставаў?

Reply

yarik February 22 2009, 23:02:17 UTC
Не, проста сумняюся ў тым, што ты рэальна committed гэта зрабіць.

Reply


shumski February 22 2009, 20:20:56 UTC
на беларускую не збіраешся перакласці?

Reply

yarik February 22 2009, 20:27:43 UTC
Каб БТ ухапілася за ідэю? ;)

Reply

ex_petra_le February 22 2009, 20:41:12 UTC
мне падаецца, Бт ня трэба баяцца.

Reply


Leave a comment

Up