Менск і Мінск: даваенныя і пасляваенныя фота сталіцы

Mar 03, 2017 19:06

1. Даведаўся, што менавіта сёння спаўняецца роўна 950 гадоў нашай сталіцы гораду Мінску і вырашыў трохі ажывіць бложык і выкаціць тэматычную фотападборку, якую ,праўда, планаваў зрабіць ужо даўно. Фоткі Менска 1920-х, 1930-х гадоў і фоткі Мінска пасляваенных гадоў з падборкі я знаходзіў у розных часопісах, фотаальбомах і на паштоўках, ёсць некалькі здымкаў з сямейнага архіва, так што гэта не проста натыраныя з інцярнетаў карцінкі, шмат чаго вы, мабыць, яшчэ і не бачылі. Таму хопіць цягнуць - пачынаем прагляд)



2. Пачнем з міжваеннага часу. Гасцінны двор на пляцу Волі ўпрыгожаны да першамайскай дэманстрацыі 1930 года:


3. Гмах канторы Дзяржбанка СССР на цэнтральнай вуліцы Савецкай (цяпер праспект Незалежнасці), будынак не захаваўся (падрабязней пра яго можна пачытаць тут yozas-gubka.livejournal.com/197881.html):


4. Будаўніцтва Дома Ураду 1930 год:


5. Будоўля жылога дома на Камсамольскай вуліцы 1930 год. Будынак захаваўся.


6. Вулачкі старога Менска:


7. Жылы дом на вуліцы Кірава 19. 1932 год.


8. Будынак Белкамунбанка на рагу Карла Маркса і Леніна - знакавы будынак міжваеннага Менска. Пабудова 1929 года захавалася да нашых дзён у змененым пасля вайны выглядзе.


9. Ён жа:


10. Галоўны корпус БДУ, 1932 год. Цяпер рэшткі гэтага будынка знаходзяцца у двары за новым корпусам педагагічнага універсітэта:


11. Дэманстрацыя пачатку 1930-х на адной з вуліц Менска:


12. Менская конка ў 1927 годзе, лінія, што на фота, праходзіла па цяперашняй вуліцы Кірылы і Мефодзія. У 1929 годзе конку ў Менску нарэшце зменіць электрычны трамвай.


13. Александраўскі сквер вядомы яшчэ як "Панікоўка" у сярэдзіне 1930-х:


14. Гатэль "Еўропа" у яго даваенным выглядзе:


15. Бакавы фасад канструктывістскага клюба харчавікоў, які знаходзіўся на месцы кінатэатра "Перамога":


16. Ён жа, від з Інтэрнацыянальнай вуліцы. Уласна кажучы кінатэатр і быў пабудаваны з выкарыстоўваннем ацалелых канстркуцый разбуранага ў вайну клюбу:


17. Стратэгічны аб'ект міжваеннага Менска - цэнтральная бульбяная станцыя:) Размяшчалася станцыя ў былой сядзібе Ваньковічаў у Вялікай Сляпянцы:


18. Вось так проста "будынкам" у часопісе 1932 года быў абазваны Чырвоны Касцёл на цяперашняй плошчы Незалежнасці:


19. Харальная сінагога на вул. Валадарскага яшчэ ў арыгінальным выглядзе (цяпер яе фасад перабудаваны у неакласічным стылі). У 1920-я гады тут размяшчаўся яўрэйскі дзяржаўны тэатр (глядзіце вывескі), цяпер у будынку былой сінагогі месціцца рускі тэатр.


20. Будуецца дом на Бабруйскай №3. На фота вясна 1941 года.


21. Цяпер пяройдзем да пасляваенных здымкаў. Новы галоўны корпус БДУ у 1960-я:


22. Дэманстрацыя на Камуністычнай вуліцы, 1965:


23. Галоўны корпус БНТУ, 1965 год:


24. Плошча Незалежнасці і універсітэцкі гарадок БДУ ў 1965 годзе:


25. Дзіцячая чыгунка, 1965:


26. Праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Калініна і батанічнага сада, 1965:


27. Плошча Якуба Коласа, від у бок філармоніі, 1965 год:


28. Зноў плошча Незалежнасці, Дом Ураду, Чырвоны касцёл, 1970-я:


29. А гэта цэнтральны праспект на здымку канца 1940-х, будынак КДБ ужо папудаваны, астатні ансамбль яшчэ не:


30. Плошча Перамогі, пачатак 1960-х:


31. Новыя будынкі 1950-х гадоў (вул. Змітрака Бядулі, дом 12 ці 8, яны там аднолькавыя):


32. Яшчэ адна пышная "сталінка", цяперашні яе адрас Пугачоўская вуліца дом 2:


33. Раён пасёлка трактарнага завода, вуліца Кашавога:


34. Першыя мікрараёны Мінска канца 1950-х, раён вуліцы Р.Люксембург:


35. Раён Валгаградскай вуліцы:


36. Таксама адтуль фотка:


37. Праспект Пераможцаў у 1980-я:


38. Дом прафсаюзаў на вцліцы Мельнікайтэ:


39. Ну і апошняя фотачка яна ж "карцінка для прыцягнення ўвагі", вуліца Кірава ў 1979 годзе:

Мінск, старыя фота, Усходняя Беларусь, архітэктура, #словоминску

Previous post Next post
Up