Голас і Борхес

Jun 16, 2011 00:13

Сёння на курсах павышэння кваліфікацыі старэйшыя калегі расказвалі пра свае забаўкі студэнцкіх часоў у Лінгвістычным (а гэта недзе канец 1970-ых - пачатак 1980-ых). Адзін з іх за некалькі год настолькі навастрыў вуха і адтачыў язык у лінгафонным кабінеце, што навучыўся імітаваць галасы і інтанацыі выкладчыкаў. І вось аднойчы ён падлавіў момант, ( Read more... )

Ідэя для гісторыі

Leave a comment

Comments 6

maggalia June 16 2011, 06:46:34 UTC
А раптам голас пачне "змагацца", і атрымаюцца вельмі складаныя рэчы, напрыклад, спяваць і пісаць адначасова, а яшчэ ён можа патрабаваць больш і больш замежных моў, і ты будзеш часцей размаўляць на нямецкай ці гішпанскай, а потым пісьмовае адкажа, і ты пачнеш на гэтых мовах шмат пісаць...

Reply

z_hary June 16 2011, 19:24:18 UTC
а пакуль мне мой Унутраны Голас кажа: памаўчы :)

Reply


shupa June 16 2011, 08:46:14 UTC
Хазяеў? (голас і інтанацыі незабыўныя...)

Reply

z_hary June 16 2011, 19:19:27 UTC
так, Хазяеў :)

Reply

shupa June 16 2011, 19:21:53 UTC
гісторыю ня памятаю, але вялікая верагоднасьць, што таго студэнта я ведаю - там імя не называлася?

Reply

z_hary June 16 2011, 19:25:44 UTC
расказваў Барыс Аляксеевіч з 24-й гімназіі, як адзін з удзельнікаў (але прозвішча я не ведаю)

Reply


Leave a comment

Up