у гэтым месяцы канцэртаў проста безліч. napalm death, hypocrisy, paradise lost, amorphis, fear factory. Пра сваіх і не пішу нават, калі Дзюбелі даюць два запар у графіцях. але ж на ўсё бабла не напасешся. трэба выбіраць. я на АукцЫон збіраюся дакладна, мо яшчэ што зачаплю..
Я ўжо пісаў пра гэта некалі. Калі Сіліцкі паміраў. У ёбаным фэйсбуку так і не навучыліся фільтраваць базар. Не дадалі новую кнопку, ціпа і гэтых хапае. Лайк-хуяйк. Сёння памёр мой добры прыяцель Ігар Сімбіроў. А у фэйсе - на навіну лайк ставяць. Ёб вашу ж маць... Не стаўце лайкі на такія навіны. Ігар, вечная памяць.
Дарогі як былі херовымі, так і засталіся. Я б мо і тытул даў бы гораду "горад з самымі херовымі дарогамі".
Але ж маю сантымент, бо марскі бой і цір на вакзале ў дзяцінстве мне вельмі дапамагалі счакаць дызеля да Наваельні, калі ехаў на вакацыі да бабулі. Навеяна жжшкай і Глобусам.
Калі вас заваліла сьнегам у офісе і няма чаго жэрці тры дні, пакуль не пачысьцяць, рэкамендуюцца наступныя крокі: 1) акуратна вытрэсьці крошкі з клавіятуры 2) прамацаць мяккія фатэлі на прадмет наяўнасьці семачак. Яны там ёсьць! (у месцы, дзе сядушка сутыкаецца з бакавушкай)