Мяне хрысцілі падпольна. Я тое памятаю, але маці пасля расказвала, што я прыехаў дадому і сказаў "ты толькі нікому не кажы - мяне пахрысцілі". Мне было 3 ці 4 гады. Было гэта (хрост) на нейкай хаце ў Краснадворцах (Салігорскі раён). А Хрысціліся разам са стрыечнай сястрой Наташай. Хрыстос уваскрос!
На выходных быў дома. Памерла суседка праз сцяну - Таня. 27 год ёй было. Рак лёгкіх недзе злавіла. Сэрца аперацыі не вытрымала. Прыгожая дзяўчынка была, суседка. А дзядзька мой вазіў дровы адной бабульцы. 84 гады. Калі прывёз дровы, то запыталася - яны хоць без радыяцыі??? От і думай тут..пра жыццё.