Некрашэвіч 1926

Oct 07, 2013 20:03

У РБС 1928 Байкова-Некрашэвіча няма слова цягнік; поезд -- гэта поезд. А ў сваіх "Уражаннях з падарожжа ў Польшчу" С. Некрашэвіч пісаў: цягнік. Таксама звозчыкі, углякопы, жалезнадарожнікі.

А. Луцкевіча назваў "здраднікам", звярнуў увагу, што віленская яўрэйская інтэлігенцыя гаворыць па-руску; напісаў між іншага і пра адзін "чарнасоценна-пагромны ( Read more... )

гісторыя мовазнаўства, 1920-я, Некрашэвіч

Leave a comment

Comments 3

ukrainka_s October 7 2013, 19:34:31 UTC
Э, дзядзя! Разжувай, будзь ласкаў, "танкістам":
- Вы хочаце абвінаваціць Некрашэвіча ў непаслядоўнасці?
- Вы нядрогкай рукой запісваеце яго ў двудушнікі-радыкалы?
- Вы здзекуецеся з яго недалёкасці і недавучанасці?
О - колькі намёкаў угледзеў. А мне ж далё-ёка да спецыялістаў па тролінгу сучасных беларускіх навукоўцаў... :)

Reply

zaprudski October 7 2013, 20:14:02 UTC
:) не, не і не
у такіх выпадках жонка Цэзара (гэта значыць, я :) мае быць па-за падазрэннямі.

Ідзецца пра публікацыю ў сёлетнім "Полымі", № 4.
Як памятаеш, у 80-я гучна было сцверджана, што нялюбімы Крапівой цягнік -- добрае слова, а поезд -- русізм. Крапіва змагаўся са словам цягнік ад 1934 да самай смерці. Я гляджу на слова поезд спакайней, чым Арлоў ці Дубавец, і на слова цягнік -- спакайней, чым Крапіва. Збіраю матэрыял, там дзе не шкода, дзялюся. Непаслядоўнасці ў Некрашэвіча былі, але гэта чыстая дробязь на фоне той велізарнай работы, якую ён рабіў ( ... )

Reply

ukrainka_s October 7 2013, 20:55:32 UTC
Чытаю твой адказ на сваю "правакацыю" і думаю з сумам: як жа далёка за апошнія гады я адступіўся ад любімай некалі тэмы. Мала таго, што не чытаю свежыя публікацыі пра мову пачатку ХХ-га, дык і ўвогуле толькі пыл сціраю з мовазнаўчых кніг. І то - раз на год. :(

Але абавязкова перадай ад мяне "буську". Шкадую, што не бачу яе ў сеціве.

Reply


Leave a comment

Up