Мультыварка

Feb 03, 2016 21:48


Народ, хто-небудзь карыстаецца ці карыстаўся мультываркай? Што параіце?
Я ўжо з ног збілася выбіраць з такой колькасці мадэляў.


Read more... )

нямка

Leave a comment

Comments 33

plutlp February 3 2016, 19:17:03 UTC
Рэдмонд мультиварка-пароварка работает с декабря 2013 года. На отлично

Reply

znikla February 3 2016, 20:19:36 UTC
А якая мадэль?

Reply

plutlp February 4 2016, 16:24:07 UTC
REDMOND RMC-PM4506

Reply


markiz_de_kiss February 3 2016, 19:18:46 UTC
Не карыстаюся, але ўсе знаёмыя кажуць, што рэч непатрэбная. Калі ўсё ж купляць, звярніце ўвагу на мультыварку з функцыяй хуткаваркі. Хоць якая карысць будзе, калі нагуляецеся з асноўнымі функцыямі.

Reply

znikla February 3 2016, 20:22:22 UTC
Хм, цікавая думка. Мы вось ніяк не можам вызначыцца, браць з хуткаваркай ці не...
Хаця ў нас, напэўна, будзе працаваць рэгулярна, ды і я іншыя водгукі ад людзей чула карыстаюць па поўнай.

Reply

markiz_de_kiss February 3 2016, 21:15:05 UTC
Мы бралі ў сястры на пракат. Паспрабавалі - і вярнулі. Што ёсць, што няма мультываркі - розніца не адчуваецца. Толькі пыл збіраць будзе і месца на кухні красці.

Reply


atdhetar February 3 2016, 19:19:37 UTC

Нам вельмi спадабауся фiлiпс.

Reply

znikla February 3 2016, 20:22:46 UTC
А якая мадэль? Як у выкарыстанні, якія мінусы?

Reply

atdhetar February 3 2016, 20:39:00 UTC
Гэта Філіпс HD 3037. Набывалі ў Харватыі, але яе маем адусюль. Зь мінусаў ёсьць толькі адзін, трэба вельмі пяшчотна ставіцца да пакрыцьця рондалю, ня праць, калі яшчэ горачы, увогульле трэ чакаць, пакуль састыне. А ў засталым карыстаемся ўжо два гады, вельмі задаволенымі.

Reply

znikla February 3 2016, 21:04:19 UTC
Вы ўжо другі чалавек, які мне яе раіць ) Але там, здаецца, няма рэгуліроўкі тэмпературы і часу, толькі праграмы. Пагляджу на суседнія мадэлі філіпса.

Reply


kabierac February 3 2016, 21:47:52 UTC
У нас Redmond RMC-M10.

Reply

znikla February 3 2016, 21:57:21 UTC
Нуууу, і як?

Reply

kabierac February 3 2016, 22:01:16 UTC
як як як (с). мне норм. бульбу ў ёй запякаем з сырам і курыцай, пірагі, плоў. смачна.

Reply

znikla February 3 2016, 22:07:52 UTC
А даўно карыстаецеся? На рэдманд многа скаргаў, што з няякасных матэрыялаў зроблена, і яшчэ што чашы праз некалькі месяцаў становяцца ўжо не антыпрыгарнымі. У вас як з гэтым?
Дарэчы, хутка гатуе? Як на пліце, хутчэй ці павольней?

Reply


scorp_ua February 3 2016, 22:08:18 UTC
Маю Philips HD3165. Хороша річ, з недоліків - хіба що не дуже зручна панель керування, та рецепти в книзі, яка йде в комплекті, неточні.
А готує добре, коли не ліньки.

Reply

znikla February 4 2016, 10:06:51 UTC
Яна ў нас не прадаецца, як аказалася ))

Reply


Leave a comment

Up