А вось я нешта і разгубілася, прыгадваючы адказы..) 1. Пасля года ўжо дакладна чыталі самыя просценькія. А да таго гарталі-глядзелі кніжкі, і я проста называла яму карцінкі. Ці думаць больш дакладна? ) 2. У лялечны - недзе бліжэй да трох.
дзякуй за адказ. мяне яшчэ цікавіць такі момант. вось у маіх дзяцей кніжкі з першых месяцаў - у свабодным доступе. Гэта спецыяльныя кнігі для дзяцей - з тоўстага кардону, альбо шытыя з бавоўны, альбо з цыраткі - каляровыя, з тэкстам і без - іх можна гартаць, лізаць, кусаць. знішчыць іх практычна немагчыма. ёсць кніжкі з пазламі - дастаў-уставіў карцінку. наколькі такое распаўсюджана ў Беларусі? 16 год таму такога і блізка нідзе не было. але і цяпер я не бачу. у кнігарнях ёсць такія звычайныя дзіцячыя кнігі,якія можна чытаць з 4-5 гадоў, калі дзіцёнак ужо ледзь не сам чытае. ва ўсякім разе не ліжа, не грызе гэтыя кніжкі і не цягне іх у ванначку. і гэтыя кнігі на звычайнай тонкай паперы.
Сваіх не маю, але магу адказаць за хросніка: 1. з 1,5 гадоў 2. першы тэатр быў цюз, гады ў тры-тры з паловай. з чатырох водзяць на балет і ў оперу - дзіцё балдзее, і часта пытаецца, калі яго зноў павядуць на "лебядзінае возера".
Ды неяк адразу і чытала і вадзіла. У сэнсе насіла. Я чытала сабе, але калі рэба было голасам супакоіць, пачынала чытаць у голас. У тэатры і на канцэрты хадзіла сама, а дзеці проста без варыянтаў былі са мною. А вось каб наўмысна дзіцяці нешта дзіцячае чытаць, то мо з году. І каб на якую дзіцячую пастанову то сына з двух, сярэднюю мо з трох а меньшую зусім не важу. Але яна ў кіно з намі бывае ходзіць. Чым не тэатр? І дарэчы кнігаў меньшай не чытаю, бо ўжо ўсё на памяць ведаю і распавядаю так. А такія картонныя кніжачкі ці цэратавыя ў ванну ну мо з шасьці месяцаў. Але тое ня кнігі а проста цацкі.
Кніжкі чытала сынам яшчэ да года, вядома, цвёрдыя, кардонныя. А ў тэатр павяла года ў тры. Гэта значыць, не я павяла, залоўка, мы тады ў Падмаскоўі жылі, яна старшага майго павяла ў тэатр Абразцова. Мае ў пяць ўжо самі чыталі
Comments 31
1. Пасля года ўжо дакладна чыталі самыя просценькія. А да таго гарталі-глядзелі кніжкі, і я проста называла яму карцінкі.
Ці думаць больш дакладна? )
2. У лялечны - недзе бліжэй да трох.
Reply
Reply
І яны ёсць у Беларусі, проста трэба ведаць месцы, дзе іх шукаць :)
Reply
Reply
1. з 1,5 гадоў
2. першы тэатр быў цюз, гады ў тры-тры з паловай. з чатырох водзяць на балет і ў оперу - дзіцё балдзее, і часта пытаецца, калі яго зноў павядуць на "лебядзінае возера".
Reply
Reply
Пра кніжкі дадатак - усялякія дзіцячыя з тоўстага кардону былі пад рукамі з першых месяцаў.
Reply
Reply
Reply
За адсутнасьцю тэатра, 2-е пытаньне неактуальнае))
Reply
Reply
Калі сур'ёзна, то быў, канешне ж.
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment