Першы раз у жыцці паўдзельнічала ў конкурсе. Сярод пераможцаў апынуцца не лёсіла, але досвед ёсць досвед. Яго не прап'еш, як кажуць. А каб праца дарма не прапала, размяшчу пераклады для агульнага карыстання тут. ( Read more... )
цяпер мне нe страшна што ты не са мной нe страшна застацца зусім адной я навучылася быць сабой і без цябе мне не пуста зусім прастора не сплюшчваецца у адзін пункт на сцяне дзе праём дзвярэй не чакаю каб ты з’явіўся скарэй не баюся хадзіць па пакоях пустых не напружваю зрок не наструньваю слых дыхаю роўна не плачу у сне ты не са мною
Каштаны выміраюць на зямлі Пра іх таксама Скажуць Некалі цвілі Раслі Скідалі ўвосень Лісце І пругкія каштаны У траву І пра мяне Калі і я памру Скажуць Была Дакладна не скажу калісьці