Барадулін - сумны і пяшчотны штукар, фокусьнік, якога выбралі на прарока. Словы слухаюцца яго, ён шмат чаго ўмее, але ж гэта ня цуды… Цаніць, і разумець, і нават любіць яго пачынаеш менавіта тады, у момант расчараваньня, калі ягоны залаты яблык не ўздымаецца ў нябёсы, а падае на зямлю, сочны, поўны, крыху перасьпелы, ў меру закрануты цьвільлю
... Паэзія Алега Мінкіна напоўніцу ад-былася, калі Каралеўства Беларусь у выніку пэўнага энэргетычнага перанасычэння прасторы раптоўна матэрыялізавалася з сваёй маўклівай посткаляніяльнай рэальнасці руінаў у а-рэальнасць тэкстаў
( Read more... )